У сваёй казані на ўсяночнай службе ў Рыме з нагоды каталіцкай Страсной пятніцы Папа Рымскі Францішак абрынуўся з крытыкай на найбуйнейшыя міжнародныя арганізацыі, асудзіўшы іх маўчаньне з нагоды выпадкаў масавага забойства хрысьціянаў, якое пантыфік назваў змоўніцкім.
«Мы ўсё яшчэ бачым, як нашых братоў перасьледуюць, абезгалоўліваць і крыжуюць за веру ў цябе [Ісуса] — часта з нашай маўклівай згоды», — сказаў пантыфік.
Дзясяткі тысяч чалавек далучыліся да Папы падчас рытуалу памінаньня расьпяцьця Хрыста.
Сярод удзельнікаў працэсіі былі і хрысьціянскія ўцекачы зь Сірыі і Іраку, а таксама нігерыйцы-каталікі, якія перажылі напады групоўкі «Бока Харам».
Напярэдадні пантыфік назваў расстрэл студэнтаў ва ўнівэрсітэцкім каледжы ў Кеніі «бессэнсоўнай жорсткасьцю».
Раней Францішак выказваўся ў падтрымку ўжываньня сусьветнай супольнасьцю сілы супраць джыхадыстаў экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».
Самае папулярнае
1