Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыс Кіт сёньня сустракае 105-ты дзень народзінаў

Барыс Кіт. 2010 год.
Барыс Кіт. 2010 год.

Сусьветна вядомы навуковец беларускага паходжаньня Барыс Кіт сёньня прымае віншаваньні са 105-гадовым юбілеем. Пры гэтым у інтэрвію Свабодзе ён выказаў і сваё зычэньне землякам: «Жадаю, каб беларусы выказалі, што яны хочуць, і каб мелі гэта».

Барыс Кіт некалькі апошніх гадоў жыве ў доме састарэлых у нямецкім Франкфурце-на-Майне. Пасьля пералому шыйкі бядра ён перанёс апэрацыю, але здольнасьць хадзіць не вярнулася.

Падчас размовы з карэспандэнтам Свабоды за некалькі дзён да свайго юбілею ў Барыса Ўладзімеравіча Кіта не было асабліва сьвяточнага настрою. Спадар Барыс скардзіўся на слабасьць:

«Якое здароўе можа быць у сто пяць гадоў? Хадзіць я ўжо не магу. Але маю возік. Саджуся ў яго і рухаюся».

Барыс Кіт кажа, што зь Беларусі апошнім часам асабліва ні з кім не падтрымлівае кантактаў і ніякім асаблівым чынам дзень свайго 105-годзьдзя адзначаць не зьбіраецца:

«Не сачу я ўжо за тым, што адбываецца ў сьвеце, зусім ужо слабы».

Ад імя землякоў-беларусаў мы пажадалі Барысу Кіту моцы і здароўя. Ён, у сваю чаргу, таксама перадаў землякам свае зычэньне:

«Я жадаю, каб беларусы выказалі, што яны хочуць, і каб мелі гэта».

Барысу Кіту 105 гадоў

1/14
Здымкі Барыса Кіта апошніх гадоў
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Барыс Кіт у сваёй франкфуртскай кватэры.
2/14 Барыс Кіт у сваёй франкфуртскай кватэры.
Здымкі Барыса Кіта апошніх гадоў
Паказаць яшчэ Паказаць менш
3/14
Здымкі Барыса Кіта апошніх гадоў
Паказаць яшчэ Паказаць менш
На вуліцы Франкфурта-на-Майне.
4/14 На вуліцы Франкфурта-на-Майне.
Здымкі Барыса Кіта апошніх гадоў
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Перад мікрафонам Радыё Свабода.
5/14 Перад мікрафонам Радыё Свабода.
Здымкі Барыса Кіта апошніх гадоў
Паказаць яшчэ Паказаць менш
З жонкай Тамарай Казевіч.
6/14 З жонкай Тамарай Казевіч.
Здымкі Барыса Кіта апошніх гадоў
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Тамара Казевіч ля карціны, напісанай Барысам Кітом.
7/14 Тамара Казевіч ля карціны, напісанай Барысам Кітом.
Здымкі Барыса Кіта апошніх гадоў
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Спадар Кіт дэманструе дыплёмы сыноў.
8/14 Спадар Кіт дэманструе дыплёмы сыноў.
Здымкі Барыса Кіта апошніх гадоў
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Барыс Кіт і карэспандэнт Свабоды Валер Каліноўскі.
9/14 Барыс Кіт і карэспандэнт Свабоды Валер Каліноўскі.
Здымкі Барыса Кіта апошніх гадоў
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Барыс Кіт і Яўген Мурашка.
10/14 Барыс Кіт і Яўген Мурашка.
Здымкі Барыса Кіта апошніх гадоў
Паказаць яшчэ Паказаць менш
На адкрыцьці музэя Кіта ў Наваградку.
11/14 На адкрыцьці музэя Кіта ў Наваградку.
Здымкі Барыса Кіта апошніх гадоў
Паказаць яшчэ Паказаць менш
У музэі Барыса Кіта ў Наваградку.
12/14 У музэі Барыса Кіта ў Наваградку.
Здымкі Барыса Кіта апошніх гадоў
Паказаць яшчэ Паказаць менш
На адкрыцьці музэя Кіта ў Наваградку.
13/14 На адкрыцьці музэя Кіта ў Наваградку.
Здымкі Барыса Кіта апошніх гадоў
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Шыльда на гімназіі ў Наваградку, дырэктарам якой быў Барыс Кіт.
14/14 Шыльда на гімназіі ў Наваградку, дырэктарам якой быў Барыс Кіт.
Здымкі Барыса Кіта апошніх гадоў
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide

Здымкі Барыса Кіта апошніх гадоў.

Эксклюзыўнае інтэрвію Барыса Кіта
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:00 0:00

Відэаінтэрвію, якое Барыс Кіт даў Свабодзе на сваё стагодзьдзе ў 2010 годзе. Зь юбілярам тады гутарыў Валер Каліноўскі.

Барыс Кіт — дасьледнік вадкага вадароду і распрацоўшчык формулы паліва, якое зрабіла магчымым гістарычны запуск Apollo-11 і высадку чалавека на Месяц, аўтар манаграфіі пра ракетнае паліва, якая лічыцца ў адмыслоўцаў кананічнай, выкладчык, чые вучні пазасноўвалі ўласныя дасьледчыя школы, ганаровы доктар шэрагу амэрыканскіх і эўрапейскіх унівэрсытэтаў.

Гэта — навуковы бок біяграфіі Кіта. Але Барыс Кіт — яшчэ і арганізатар беларускага школьніцтва, дырэктар легендарнай Віленскай беларускай гімназіі, арганізатар настаўніцкіх сэмінарыяў у Маладэчне і Паставах, заснавальнік Адміністрацыйна-гандлёвага інстытуту ў Маладэчне. Кіт двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі і быў вязьнем цэнтралі СД у Вілейцы, і толькі выпадак уратаваў яго ад расстрэлу.

Ягоны лёс Васіль Быкаў вызначыў як «Цярновы шлях» — менавіта так пісьменьнік назваў кнігу сваіх гутарак з Барысам Кітом, якія запісаў у 2001 годзе, калі жыў у Франкфурце.

«Як вядома, пра Кіта напісана ўжо некалькі кніжак, у тым ліку і на беларускай мове, і ў Беларусі яны выдадзеныя. Але ўсё ж быў вельмі важны яго суб’ектыўны погляд на многія рэчы. І каб найбольш наблізіцца да гэтай ісьціны яго жыцьця, я падумаў, што патрэбна, каб загучаў яго голас — менавіта зь яго інтанацыямі, зь яго ацэнкамі, асабліва што датычыць іншых людзей, гістарычных постацяў, якія не знайшлі справядлівай ацэнкі ў гісторыі Беларусі, у мінулым Беларусі. А Кіт быў апошнім або ёсьць апошнім, хто можа засьведчыць праўду на гэты конт. І вось, калі вы чыталі яго ўспаміны, там ёсьць шмат пэрсанажаў, і ацэнка, якая даецца ім, яна абсалютна іншая, чым ужо ўсталяваная ў беларускай нацыянальнай гісторыі», — сказаў Быкаў у інтэрвію Аляксандру Лукашуку для Радыё Свабода.

У гутарках з Быкавым Барыс Кіт прыгадвае пра Браніслава Тарашкевіча, Францішка Аляхновіча, Натальлю Арсеньеву, Вінцэнта Гадлеўскага, Радаслава Астроўскага.

«Лёс мне даў магчымасьць жыць на Беларусі толькі 20 год, — сказаў Барыс Кіт Васілю Быкаву. — Але ўсе тыя беларускія дзеячы, што прайшлі каля мяне, засталіся вельмі для мяне пашаноўныя. Яны прысьвяцілі сваё жыцьці барацьбе за беларускую справу. Беларусь жыве і будзе жыць заўсёды».

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG