Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францішак Аляхновіч. Біяграфія, фота, відэа


Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч

Францішак Аляхновіч — беларускі драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст, пісьменьнік.

Пра Аляхновіча выпадае казаць «пачынальнікам» шмат у чым — менавіта ён стаў аўтарам першага твора сусьветнай літаратуры пра сталінскія рэпрэсіі — дакумэнтальнай аповесьці «Ў кіпцюрах ГПУ», які апісвае лягер з погляду арыштанта. Яго называюць «бацькам найноўшай беларускай драматургіі», адным з заснавальнікам беларускага тэатразнаўства.

Глядзець жыцьцёвы шлях Аляхновіча на інфаграфіцы.

Менавіта Францішка Аляхновіча абмянялі на Браніслава Тарашкевіча на памежным пункце Коласава.

Тэатрам Францішак Аляхновіч зацікавіўся яшчэ ў дзяцінстве. Тады ж і захацеў стаць акторам. Дзеля гэтага пазьней Францішак Аляхновіч перабраўся ў Кракаў, пасьля ў Варшаву, дзе вучыўся ў Драматычнай школе і нават нейкі час працаваў акторам у польскім вандроўным тэатры. Пазьней Аляхновіч перажджае ў Вільню, дзе спрабуе сябе ў журналістыцы — спачатку працуе рэпартэрам у віленскіх газэтах, а потым выдае гумарыстычны часопіс на польскай мове «Пэркунас».

У Вільні Францішак Аляхновіч ставіць першы беларускамоўны спэктакаль у гэтым горадзе. Апроч функцыі рэжысэра, Аляхновіч быў яшчэ і акторам пастаноўкі перакладзенай з украінскай мовы на беларускую аднаактавай п’есы Марка Крапіўніцкага «Па рэвізіі».

Францішак Аляхновіч "Шчаслівы муж" (урыўкі са спектакля РТБД) :

За «зьнявагу ўладаў» Аляхновіч адсядзеў у віленскай турме Лукішкі, дзе пачаў пісаць свой першы сцэнічны твор «На Антокалі». Пасьля заканчэньня тэрміну зьняволеньня пісьменьні выходзіць на волю, але распачынаецца Першая Сусьветная вайна. У гэты час, аднак, Аляхновіч не спыняе сваёй тэатральнай дзейнасьці ў Вільні, якая была надзвычай плённая. Менавіта ў гэты пэрыяд Аляхновіч бярэцца за напісаньне твораў, якія б адпавядалі запатрабаваньням часу — уздыму нацыянальнай самасьвядомасьці. Аўтар стварае п’есы: «Бутрым Няміра», «Базылішка», «У лясным гушчары», «Кветка-папараць», а таксама «рэвалюйцыйны» твор «Калісь».

Кароткі час пісьменьнік кіраваў тэатрам у Менску, пасьля зноў вымушаны быў зьехаць. Неўзабаве пасьля таго, як у 1926 Аляхновіч вяртаецца ў Менск, яго арыштоўваюць паводле абвінавачаньня на карысьць Польшчы. У выніку пісьменьнік атрымаў 10 гадоў катаргі на Салавецкіх астравах. У 1933 Аляхновіча абменьваюць на арыштаванага ў Польшчы беларускага палітыка і філёляга Браніслава Тарашкевіча.

Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача. Урыўкі са спэктаклю "Пан міністар":

Па вяртаньні ў Вільню Аляхновіч піша свой самы вядомы твор — успаміны пра знаходжаньне ў савецкім лягеры «У капцюрох ГПУ».

Чытаць кнігу У КІПЦЮРОХ ГПУ

У сакавіку 1944 году Аляхновіча застрэлілі ва ўласнай кватэры ў Вільні. Дагэтуль невядома дакладна, хто забіў пісьменьніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG