Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Ніякім плошчам у Беларусі не бываць»


Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з кіроўным складам органаў унутраных спраў выказаўся пра вайну і замірэньне ў Данбасе, а таксама пра немагчымасьць зьвяржэньня ўлады ў Беларусі.

«Сёньня ёсьць надзея, што сусьветная супольнасьць на аснове мінскіх пагадненьняў па ўрэгуляваньні ўкраінскага крызісу прыкладзе намаганьні для спыненьня братазабойчай вайны. Гэта трэба ў першую чаргу ўкраінскаму народу, гэта трэба Эўрапейскаму Зьвязу, і Беларусі, і Расеі», — падкрэсьліў Лукашэнка.

«У нашай краіне, на шчасьце, захаваныя мір і згода, няма канфліктаў на нацыянальнай і рэлігійнай глебе. Беларускі народ за сваю гісторыю напоўніцу спазнаў трагедыю войнаў, якія прайшлі па нашай зямлі. І мы нікому не жадаем адчуць жахі ваеннага часу.

Я ўжо неаднаразова казаў, але лічу неабходным яшчэ раз падкрэсьліць: ніякім „плошчам“ у Беларусі не бываць. Правапарадак, як і сваю краіну, мы павінны цалкам захаваць».

Войны і канфлікты, якія адбываюцца ў сьвеце, не павінны перасягнуць мяжу Беларусі,— заявіў сёньня на сустрэчы з кіраўнічым складам органаў унутраных спраў Аляксандар Лукашэнка.

Нельга ня ўлічваць, што сучасны сьвет імкліва зьмяняецца, становячыся ўсё менш бясьпечным для жыцьця людзей, а шэраг дзяржаў паглыбіўся ў бездань грамадзянскіх войнаў і міжнацыянальных канфліктаў.

«Нельга ня ўлічваць, што сучасны сьвет імкліва зьмяняецца, становячыся ўсё менш бясьпечным для жыцьця людзей, а шэраг дзяржаў паглыбіўся ў бездань грамадзянскіх войнаў і міжнацыянальных канфліктаў. І гэтыя зьявы ўжо ўшчыльную падышлі да нашых межаў», — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG