Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запавет Быкава ліцэістам. Архіў. ГОЛАС ВАСІЛЯ БЫКАВА


Васіль Быкаў у Празе, 2008
Васіль Быкаў у Празе, 2008

У чэрвені 2003 году коласаўскі ліцэй быў закрыты, і вучні ладзілі пікеты — і перад будынкам ліцэю, і перад міністэрствам адукацыі. Гэты крок уладаў успрымаўся як наступ на беларускамоўнае школьніцтва — можа быць, адзіную заяваёву апошняга нацыянальнага Адраджэньня, якая яшчэ не была зьнішчаная ўладамі.

4 чэрвеня я размаўляў па тэлефоне з Васілём Быкавым, які незадоўга перад гэтым прыехаў у Менск з Прагі. Сярод іншага, мы абмеркавалі падзеі вакол гуманітарнага ліцэю, і Васіль Уладзімеравіч, хаця і адчуваў сябе кепска, пагадзіўся сказаць некалькі слоў для эфіру.

Так здарылася, што гэта было самае апошняе інтэрвію Быкава і самы апошні запіс ягонага галасу. Гэтыя словы і сёньня, праз гады, успрымаюцца ня толькі як пажаданьне ліцэістам, але і як запавет усім, каму неабыякавы лёс роднай мовы.

Васіль Быкаў пра беларускі ліцэй. Запіс 2003 году
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:46 0:00
Наўпроставы лінк

Васіль Быкаў: «Тое, што робіцца зь беларускім ліцэем на працягу апошніх год, увогуле зразумела і зьяўляецца складовай часткай, я думаю, агульнай палітыкі ў адносінах да нацыянальнай культуры і беларускай мовы. І калі гэты ліцэй не зачынілі яшчэ некалькі год таму назад, дык толькі таму, што адклалі гэтую апэрацыю, каб яе расьцягнуць. Каб увогуле, мабыць, не рабіць шуму. Ну але я думаю, што барацьба ліцэістаў, выкладчыкаў усё-такі павінна прынесьці нейкі плён. І таму ўсімі даступнымі спосабамі трэба змагацца за родную мову».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG