Пасёлак Зялёны Бор налічвае ўсяго толькі 60 гадоў ад дня заснаваньня. Ён узьнік вакол прадпрыемства па здабычы торфу для Жодзінскай электрастанцыі. На першы погляд тут нічога цікавага няма - тыповыя дамы, тыповая лазьня, тыповая крама і - як гэта часта бывае - шмат нетыповых людзей...