«Хутка голыя будзем хадзіць і галодныя». Рэакцыя менчукоў на чарговае падаражэньне
З Новага году ў Беларусі вырастаюць тарыфы на электраэнэргію, цяпло, прыродны газ, павышаюцца акцызы на аўтамабільнае паліва, гарэлку і тытунь, даражэюць мабільная сувязь і інтэрнэт, праезд на чыгуначным транспарце. Ці ведаюць пра рост цэнаў беларусы і як да гэтага ставяцца, высьвятляла Іна Студзінская.