Кіраўніца дыпляматычнага прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Майра Мора ў інтэрвію агэнству "Інтерфакс-Захад" выказала бачаньне адносін паміж Менскам і Брусэлем. Чаму не вырашаецца візавае пытаньне? Ці стане Уладзімер Макей уязным у краіны Эўропы? Чаму лорд Бэл ня змог палепшыць імідж Беларусі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць аналітык зарэгістраванага ў Літве Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Андрэй Елісееў зь Менску і экспэрт Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў Каміль Клысінскі з Варшавы.