Аляксандар Лукашэнка быў вайсковай форме, яго сын Мікалай — у цывільным, з чырвона-зялёнай стужкай. Падчас выступу бацькі сын стаў за трыбунай.
У сваім выступе Лукашэнка казаў пра абвастрэньне міжнароднай абстаноўкі, калі «каля нашых межаў зноў назапашваецца ваенны патэнцыял».
«Сёньня мы бачым зьніжэньне эфэктыўнасьці сыстэмы міжнароднай бясьпекі, якая склалася пасьля вайны. Зьяўляюцца новыя пагрозы, робіцца перагляд і перакройка пасьляваенных межаў. Абазначылася тэндэнцыя глябальнай нестабільнасьці. Бесцырымоннае ўмяшаньне ў справы сувэрэнных дзяржаў, спробы распаліць у іх міжнацыянальную варажнечу, дэстабілізаваць абстаноўку мы бачым ня толькі на Блізкім Усходзе, але, на жаль, ужо сёньня і на прыкладзе нашай братэрскай Украіны», — адзначыў Лукашэнка.
Лукашэнка бачыць самы важны кірунак дзейнасьці ва «ўмацаваньні і разьвіцьці ўзброеных сіл, усёй ваеннай арганізацыі дзяржавы».
Паводле кіраўніка краіны, падзеі ва Ўкраіне пацьвярджаюць, што «па сутнасьці ўся Эўропа, увесь сьвет знаходзіцца на пераломе гістарычных эпох і кожная дзяржава павінна быць гатовай даць адказ на любы выклік часу».
Ён сказаў, што Беларусь выступае за сыстэму міжнародных адносін, заснаваных «на вяршэнстве нормаў міжнароднага права і шматбаковым супрацоўніцтве». І менавіта на гэта накіравана шматвэктарная, збалянсаваная палітыка Беларусі.
«Прыярытэтам зьяўляецца разьвіцьцё нашых адносін з нашым з стратэгічным саюзьнікам Расейскай Фэдэрацыяй. Сымбалічна тое, што сёньня ў парадным шэрагу плячом да пляча стаяць вайскоўцы двух братэрскіх народаў», — сказаў Лукашэнка.
У парадзе ў Менску ўзяла ўдзел расейская вайсковая тэхніка — самаходныя пускавыя ўстаноўкі са складу апэратыўна-тактычнага ракетнага комплексу «Іскандэр» і зэнітнага ракетнага комплексу С-400 «Трыюмф», а таксама браняваныя шматмэтавыя аўтамабілі «Тыгр».
Гімн чыталі з паперак pic.twitter.com/JID4YZ1oWn
— Радыё Свабода (@svaboda) July 3, 2014
Ваза, як у лепшых традыцыях СССР pic.twitter.com/b1eUni3KhL
— Радыё Свабода (@svaboda) July 3, 2014
Волату не вельмі падабаецца pic.twitter.com/c44fjEnOyc
— Радыё Свабода (@svaboda) July 3, 2014
Менск - наш pic.twitter.com/KtTlnfTJ6u
— Радыё Свабода (@svaboda) July 3, 2014
Першы беларускі трактар pic.twitter.com/sPdK7FNpp8
— Радыё Свабода (@svaboda) July 3, 2014
Минск приветствует Путина! pic.twitter.com/qnWj6bcwVh
— РБ головного мозга (@belamova) July 3, 2014
А вось тут сапраўднае майстэрства ўжо pic.twitter.com/LdzoMXX1oa
— Радыё Свабода (@svaboda) July 3, 2014
І такое ёсць pic.twitter.com/GN76C8A0bo
— Радыё Свабода (@svaboda) July 3, 2014
Вэтэраны pic.twitter.com/z4J3VtGOI0
— Радыё Свабода (@svaboda) July 3, 2014