Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лыжы на асфальце — 3 ліпеня з івацэвіцкім калярытам


Пакуль у Менску па вуліцах езьдзяць танкі, у правінцыі сьвяткуюць больш сьціпла.

У Івацэвічах на Берасьцейшчыне народныя гуляньні праходзяць на плошчы Леніна і каля лядовай арэны. Раніцай прадстаўнікі мясцовай улады ды вэтэраны ўсклалі тут кветкі ахвярам вайны. Пазьней пачаўся канцэрт, а майстры народнай творчасьці і мясцовыя прадпрыемствы выставілі свае вырабы. За райвыканкамам усталявалі сталы, дзе можна папіць квасу ды паесьці шашлыку.

У першай палове дня нецьвярозых не відаць, але і ў цэлым людзей няшмат. Шырэйшыя гуляньні будуць у другой палове дня каля лядовай арэны, дзе анансавалі канцэрт «зоркі беларускай эстрады» Жанэт. Тамсама, каля лядовай арэны, увечары зладзяць фаер-шоў, а блізу 23-й гадзіны адбудзецца і традыцыйны салют.

Георгіеўскіх стужак у Івацэвічах зусім не заўважна. Зрэдку трапляюцца людзі з пачэпленымі чырвона-зялёнымі стужкамі, дзеці бавяцца чырвона-зялёнымі сьцяжкамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG