Цырымонію адкрыцьця вёў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч.
«Я пакідаю Беларусь усяго празь некалькі дзён, бо сканчаецца маё прызначэньне. Але я вельмі рады, што магу афіцыйна прадставіць гэтае памяшканьне перад сваім ад’ездам. Мы працавалі над гэтым праектам на працягу ўсяго майго перабываньня ў Беларусі, і я рады бачыць, што праект завершаны.
Гэты новы офіс разьмяшчаецца ў адным з самых сучасных будынкаў у Менску і на сто працэнтаў даступны для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі.
Нашыя праекты па сувязях з грамадзкасьцю — гэта выдатныя магчымасьці для беларусаў пазнаёміцца з амэрыканцамі. Магчымасьць атрымліваць асалоду ад канцэртаў, карыстацца праграмамі абмену ці разам вывучаць мову. Гэтая дзейнасьць дае магчымасьць для існаваньня „народнай дыпляматыі“, якая ўзмацняе сяброўства паміж намі. Гэта дае нам надзею на лепшую будучыню, калі амэрыканцы і беларусы сапраўды будуць працаваць разам».
Ітан Голдрыч сымбалічна перарэзаў чырвоную стужку. Пасьля чаго журналісты змаглі агледзець новае памяшканьне і зьвярнуцца да дыплямата з пытаньнямі.
Спадар Голдрыч абмежаваў тэматыку пытаньняў сфэрай адукацыі і культуры. Адзіная тэма, якую было дазволена закрануць, — вызваленьне Алеся Бяляцкага.
«Дзяржаўны дэпартамэнт апублікаваў афіцыйную заяву ў суботу, дзе вітаў вызваленьне Алеся Бяляцкага. У гэтай заяве зноў заклікалі беларускія ўлады вызваліць усіх палітычных зьняволеных і аднавіць іх ва ўсіх палітычных правах».
На ўдакладняльнае пытаньне, ці могуць ЗША ў адказ на вызваленьне Алеся Бяляцкага зьмякчыць уведзеныя супраць беларускіх прадпрыемстваў эканамічныя санкцыі, амбасадар адказаў такім чынам:
«Вызваленьне Бяляцкага — гэта пазытыўны крок, але неабходна вызваліць усіх палітычных зьняволеных».
У 2008 годзе ЗША ўвялі санкцыі супраць шэрагу беларускіх прадпрыемстваў,
Ітан Голдрыч паведаміў, што ў хуткім часе штат амбасады павялічыцца на аднаго супрацоўніка, які будзе займацца консульскімі пытаньнямі.
Ітан Голдрыч патлумачыў, што амбасада па-ранейшаму ня зможа аказваць увесь спэктар візавых паслугаў, але ўсё ж ён стане шырэйшым.
Ітан Голдрыч апавёў, што падчас перабываньня ў Беларусі вучыў беларускую мову і нават працытаваў першы радок верша Максіма Багдановіча «Зорка Вэнэра». Ён кажа, што яму была цікавая беларуская гісторыя, падабаецца беларуская кухня і гасьціннасьць саміх беларусаў. Дыплямат таксама прачытаў раман Віктара Марціновіча «Параноя», праўда, у перакладзе на ангельскую мову.
На пытаньне, што з плянаванага не ўдалося зьдзейсьніць падчас дыпляматычнай працы ў Менску, Ітан Голдрыч адказаў так:
«Вызваленьне палітычных зьняволеных — гэта тое, чаго не адбылося падчас маёй працы ў Беларусі. Але на мінулым тыдні быў вызвалены Алесь Бяляцкі, што адбылося літаральна за два дні да майго ад’езду. Было б цудоўна, калі б і ўсе астатнія былі вызваленыя, але за гэтым я буду назіраць ужо зь месца майго іншага прызначэньня».
Ітан Голдрыч пасьля адпачынку стане намесьнікам кіраўніка дыпляматычнай місіі ЗША ў Абу-Дабі. Ягоную пазыцыю ў Менску зойме Скот Роланд.

Вызваленьне Бяляцкага — гэта пазытыўны крок, але неабходна вызваліць усіх палітычных зьняволеных