Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Быкаў. Перад музэем

абноўлена

Быкаў. Перад музэем
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:01 0:00

Быкаў. Перад музэем

Эксклюзіў. Відэа зь лецішча Васіля Быкава за тыдзень перад адкрыцьцём экспазыцыі. Дадалася мапа.

За некалькі дзён да адкрыцьця музэя Васіля Быкава я папрасіў удаву пісьменьніка Ірыну Міхайлаўну Быкаву паказаць іх колішнюю дачу ў Ждановічах. Набыць там лецішча Васілю Ўладзімеравічу прапанавалі з ініцыятывы былога сакратара ЦК КПБ Аляксандра Кузьміна, які спрыяў Быкавым у жыцьцёвых праблемах — іх магілы, дарэчы, побач на Ўсходніх могілках. У дачным пасёлку жылі артысты тэатру опэры і балета, вядомыя спартоўцы, былыя міністры, і там быў участак, які ніхто не хацеў браць, бо там фактычна быў бярозавы гай — 37 дрэваў, якія новыя гаспадары далі пісьмовае абяцаньне не сьпілоўваць. Сам цагляны дом самай простай архітэктуры пабудавалі дзяржаўныя будаўнікі па верагодна самым эканомным праекце.

Быкавы на лецішчы часам прымалі гасьцей, Васіль Уладзіміравіч там часам працаваў — пісьмовы стол ля вакна на вэрандзе глядзіць на вуліцу. Але гаспадары там амаль не гаспадарылі, саджалі толькі кветкі, амаль ніколі не начавалі — у Быкава была астма, і трэба было быць бліжэй да дому.

Калі мы там былі разам з Ірынай Міхайлаўнай, экспазыцыі яшчэ не было, і на гэтым відэа дом яшчэ захоўвае свой дамузэйны стан.

Музэй ​Васіля Быкава на мапе
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG