На паліцах крамаў гатункаў украінскага піва, якое даступнае па коштах і даспадобы многім беларусам па смаку, стала заўважна менш. У лепшым выпадку па адным, па два гатункі, кажа аматар менавіта ўкраінскага піва спадар Канстанцін:
«Сапраўды, стала заўважна, што гатункаў піва стала менш. Нас прывучалі толькі да беларускага. Цяпер, калі чэмпіянат сьвету па хакеі скончыўся, хоць крыху і зьявілася, але ў значна меншай колькасьці — тое ж украінскае. Выбару амаль ніякага: адзін-два гатункі ўкраінскага, і то калі нарвесься. Так што асартымэнт значна пагоршыўся, і мне гэта вельмі не падабаецца».
Гандляры кажуць, што на складах засталіся рэшткі, і калі ня будуць заключаныя новыя дамовы, застанецца толькі беларускае піва, а паліцы зь імпартным півам хутка апусьцеюць.
Але прэсавы сакратар Міністэрства гандлю Дзьмітры Маліноўскі запэўніў Радыё Свабода, што пастаўшчыкі імпартнага піва актывізаваліся і Мінгандлю разглядае іх дакумэнты.
Маліноўскі: «На мінулым тыдні выдадзена 25 ліцэнзіяў Міністэрствам гандлю».
Карэспандэнтка: «То бок гэта азначае, што піва хутка зьявіцца і дэфіцыту, перабояў ня будзе?»
Маліноўскі: «Шчыра кажучы, я ў крамах бачу імпартнае піва. Яшчэ раз паўтаруся, 25 ліцэнзіяў на мінулым тыдні выдадзена».
Карэспандэнтка: «А гэта шмат у параўнаньні з чымсьці?»
Маліноўскі: «Гэта нармальная колькасьць. І звароты ідуць пастаянна, і мы працуем і выдаём ліцэнзіі».
Менш стала ў крамах і ўкраінскіх цукерак, шакаляду, печыва. А калі ўлічыць, што многія гатункі ўкраінскіх цукерак таньнейшыя за беларускія, спажыўцы гэта заўважылі. Распавядае аматарка ўкраінскіх ласункаў «Рашэн» і італьянскіх спагеці спадарыня Ірына:
«Мытны саюз, у які мы ўступілі, — нам абяцалі дабрабыт. Пакуль я бачу ад гэтага адны мінусы. Калі я не змагу купіць той макароны, якую я люблю, і тых цукерак, якія мне падабаюцца, то я лічу, што гэта, выбачайце, дурдом. І цэны ў нас нездаровыя. Чаму беларускія тавары, у тым ліку і цукеркі, у нас атрымліваюцца даражэйшыя за імпартныя? Мне гэта незразумела. Дык яшчэ хочуць пазбавіць нас маленькіх салодкіх прыемнасьцяў, якія мы мелі».
На сайце канцэрну «Белдзяржхарчпрам» разьмешчана падрабязная інфармацыя пра парадак заключэньня пагадненьняў, пра ўмовы паставак, але пакуль праца толькі пачынаецца. Прэсавы сакратар канцэрну «Белдзяржхарчпрам» Алена Кравец распавяла Радыё Свабода:
«Я думаю, ня так усё змрочна. Нядаўна тое самае пачалося і зь півам. Але па піву ў нас падпісана ўжо 22 пагадненьні. Натуральна, пагадненьні падпісвае Мінгандлю, і ліцэнзіяў ужо столькі ж выдадзена. Спадзяюся, па кандытарскіх вырабах усё тое ж самае будзе. Але пакуль што нічога яшчэ не падпісана, усё ў стадыі ўзгадненьня. Пагадненьні будуць падпісвацца. Але яшчэ не падпісана ніводнага. Я ня думаю, што гэта будзе вельмі доўга».
Ліцэнзаваньне імпарту кандытарскіх вырабаў уведзена тэрмінам на 6 месяцаў — да 1 сьнежня. Яго мэта — абарона ўнутранага рынку, зьніжэньне імпарту. На думку экспэртаў, украінскае піва і цукеркі зьявяцца на прылаўках, але цэны ўжо могуць быць іншымі. Але ні Мінгандлю, ні Белдзяржхарчпрам на пытаньне пра цэны не адказалі. Параілі зьвярнуцца ў Мінэканомікі.