Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэфіцыт у замежным гандлі таварамі павялічыўся да 4,5 мільярда даляраў


БелАЗ — адно з арыентаваных на экспарт беларускіх прадпрыемстваў. Ілюстрацыйнае фота
БелАЗ — адно з арыентаваных на экспарт беларускіх прадпрыемстваў. Ілюстрацыйнае фота

За месяц адмоўнае гандлёвае сальда Беларусі вырасла на 700 мільёнаў даляраў.

У Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі (Белстат) паведамілі, што ў студзені–верасьні 2025 году экспарт беларускіх тавараў склаў 29,59 мільярда даляраў, а імпарт замежных — 34,142 мільярда даляраў.

Як вынікае з гэтай інфармацыі, гандлёвае сальда застаецца адмоўным (імпарт перавышае экспарт). За гэты пэрыяд яно вырасла да 4,551 мільярда даляраў. У студзені–жніўні імпарт тавараў у Беларусь перавысіў экспарт на 3,8 мільярда даляраў.

У паведамленьні Белстату адзначаецца, што экспарт зьнізіўся на 2,9% у параўнаньні з студзенем–верасьнем 2024 году, а імпарт павялічыўся на 1,6 %.

Гэтая статыстыка ня ўлічвае гандлю паслугамі, зьвесткі пра яго не апублікавалі.

Статыстычны камітэт з 2021 году не дае інфармацыі пра замежны гандаль Беларусі з паасобнымі краінамі сьвету. Ведамства дае толькі зьвесткі аб гандлі з краінамі СНД і з астатнім сьветам.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG