Успаміны Валянціна Тараса гучалі ў праекце Сучасныя мэмуары.
Усё Золата Свабоды — тут.
Нарадзіўся ў сям’і мастака. У Вялікую Айчынную вайну 13-гадовым пайшоў у партызаны, быў байцом атраду «За Савецкую Радзіму» брыгады імя Чкалава (Баранавіцкае партызанскае злучэньне).
З канца 1944 году працаваў шліфавальшчыкам у Беларускай рэспубліканскай літаграфіі ў Горадні і адначасова вучыўся ў вячэрняй школе рабочай моладзі.
На пачатку 1948 году вярнуўся ў Менск, працаваў рознарабочым на Менскай бісквітнай фабрыцы, вучыўся ў вячэрняй школе.
У 1955-м скончыў аддзяленьне журналістыкі філялягічнага факультэту БДУ. Працаваў у рэдакцыі газэты «Звязда» (1955–1962), у 1964–1968 — рэдактар аддзелу прозы часопіса «Неман».
У траўні 1968 Валянціна Тараса звольнілі з працы «за антысавецкія размовы». Ён быў адным з асноўных фігурантаў г.зв. «справы Вакулоўскай» (на чыёй кватэры зьбіраліся літаратары, мастакі, журналісты, якія займалі крытычную пазыцыю адносна савецкага рэжыму). На працягу 8 гадоў Валянцін Тарас не друкаваўся ў БССР, не дазвалялася здымаць фільм паводле ягонага сцэнару. Тараса не выпускалі за мяжу, нават да адшуканых пасьля вайны блізкіх сваякоў. З тэлебачаньня звольнілі ягоную жонку.
З пачаткам перабудовы найбольш працуе ў публіцыстыцы. Быў у Назіральных радах Беларускага Фонду Сораса ды Беларускага Хэльсынскага Камітэту. Сябра Беларускага ПЭН-клюбу (з 1997).
Дэбютаваў вершамі ў 1948, пісаў на расейскай і беларускай мовах. Аўтар зборнікаў паэзіі «Минска улицы родные» (1959), «Доверие» (1960), «Тревожная земля» (1963), «Две тетради» (1982), «Пазіцыя» (1987) і кніг аповесьцяў і апавяданьняў «Первая молния» (Масква, 1973), «Ни минуты раскаяния» (1947), «Под созвездием Льва» (1978), «Прощальные костры» (выбранае, 1980), «Размышление» (1984), «Дань времени» (выбранае, 1990), «Колеры» (1995). Аўтар мэмуараў «На высьпе ўспамінаў» (2007).
Аўтар літаратурна-драматычнай кампазыцыі і тэкстаў большасьці песень для канцэртнай праграмы «Праз усю вайну» ансамбля «Песьняры» (кампазытар У. Мулявін, 1984).
Апавяданьне «Незвычайная сьмерць» экранізавана на Кіеўскай кінастудыі імя Аляксандра Даўжэнкі (1974).
На кінастудыі «Беларусьфільм» паводле ягоных сцэнарыяў зьнятыя дакумэнтальныя стужкі «Жаўрукі ляцяць на Палесьсе» (1975), «Праз усю вайну» (на падставе аднайменнай праграмы «Песьняроў»), «Зорка Максіма» (кінаэсэ пра Максіма Багдановіча, 1980), «Наш Пімен» (да 70-годзьдзя Пімена Панчанкі), «Вяртаньне ў першы сьнег» (пра Рыгора Барадуліна, 1985), некалькі мультыплікацыйных фільмаў.
У 1974-м на Беларускім тэлебачаньні пастаўлена тэлевізійная п’еса «Не загасі сьвечку».
У перакладзе Валянціна Тараса (разам з Карласам Шэрманам) на расейскую мову выйшла кніга Габрыэля Гарсія Маркеса «Осень патриарха».
Усё Золата Свабоды — тут.
Даведка Радыё Свабода — Валянцін Тарас
Валянцін Яфімавіч Тарас (9 лютага 1930, Менск — 13 лютага 2009) — беларускі паэт, крытык і перакладчык.Нарадзіўся ў сям’і мастака. У Вялікую Айчынную вайну 13-гадовым пайшоў у партызаны, быў байцом атраду «За Савецкую Радзіму» брыгады імя Чкалава (Баранавіцкае партызанскае злучэньне).