Чуткі пра адключэньне праваднога радыё хадзілі даўно — маўляў, абсталяваньне састарэлае, рамантаваць яго дорага, на зьмену прыйшлі ўжо новыя тэхналёгіі, інтэрнэт. Але пры канцы лістапада ў Віцебску міністар інфармацыі Алег Праляскоўскі запэўніў, што існуючая сетка праваднога вяшчаньня захаваецца. Тым ня менш Міністэрства сувязі і інфарматызацыі прыняло рашэньне «радыёкропкі» адключыць, пацьвердзіла адказная супрацоўніца Беларускага радыё:
«Так, адключаюць сапраўды. Гэта насамрэч дарагая прыемнасьць. Гэта рашэньне Міністэрства сувязі. Новых слупоў ставіць ня будуць, рамантаваць старыя — таксама. І ў розных рэгіёнах свае графікі адключэньня. Але, пачынаючы з 1 траўня, будзе ісьці адключэньне раённых радыё. То бок правадная сетка будзе паступова ліквідавацца. А пераводзяць раённыя радыё на УКХ — ультракароткія хвалі».
Начальнік упраўленьня Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Павал Петрулевіч запэўніў Радыё Свабода, што для слухачоў нічога ня зьменіцца, проста трэба набываць ультракараткахвалевыя радыёпрымачы:
«Дык а што мяняецца? Нічога ж не мяняецца. Тая ж самая сетка вяшчаньня праграмаў, выхаду іх у эфір ёсьць у тэхналёгіі і эфірнага вяшчаньня. Эфірнае радыё даступнае практычна на 96% тэрыторыі краіны, таму адно з адным няма сэнсу параўноўваць. Гэтая тэхналёгія заўсёды была. Будуць гучаць тыя ж самыя любімыя праграмы, тыя ж самыя віншаваньні — нічога не мяняецца».
Сапраўды, быццам бы нічога не мяняецца, але людзям сталага веку ня так лёгка асвойваць новыя тэхналёгіі, кажа Анатоль Клімянок, пэнсіянэр з чарнобыльскай вёскі Гдзень Брагінскага раёну:
«У нас правадное радыё адключаюць, каб людзі прыёмнікі куплялі. У некаторых вёсках — Красным, Кіраве — ужо адключылі. Вядома, гэта кепска. Цяпер абяцаюць з Брагіна ці праз спадарожнік, ці неяк інакш — Бог іх ведае як».
Міністэрства сувязі зацьвердзіла графік адключэньня правадной сеткі. Так, з 2 траўня цалкам адключылі правадное вяшчаньне ў Глыбоцкім раёне.
Рэдактар раённага радыё Чэслаў Берніковіч: «Цяпер мы праз інтэрнэт працуем — на сайце райвыканкаму, і ёсьць два выхады на тыдзень праз Ушацкі рэтрансьлятар на ўльтракараткахвалевых прыёмніках.
Вядома, для пажылых людзей гэта цяжэй — злавіць тую радыёхвалю. Бо людзі прывыклі слухаць праграмы — і менскія, і віцебскія, і глыбоцкія. Але што ж зробіш? Ня ўсё адбываецца, як хочацца таму чалавеку, ці ён стары, ці малады».
Павал Петрулевіч кажа, што набыць прымач на ўльтракароткія хвалі — не праблема:
«Яны ёсьць у продажы і на вузлах сувязі, у раёнах, гарадах. Мы мяркуем, што яны вельмі даступныя. Калі хтосьці ня можа сабе дазволіць адразу набыць, прадпрыемствы сувязі прапаноўваюць растэрміноўку — умоўны штомесячны плацёж, чыста сымбалічны. А пасьля таго як вы прымач набылі, штомесячнай абанэнцкай платы ня будзе, няма сэнсу трымаць дзьве кропкі дома».
Аргумэнты Мінсувязі — эфірнае радыё можна слухаць круглыя суткі (а правадное — толькі 18 гадзін), прымачы працуюць і ад сеткі, і на батарэйках. Ёсьць і просьценькія аднапраграмныя прымачы, настроеныя адразу на Першы канал Беларускага радыё.
А вось Міністэрства інфармацыі ня лічыць правадное радыё перажыткам мінулага. Сярод аргумэнтаў — тое, што, да прыкладу, Расея і Кітай маюць на сёньня праграмы разьвіцьця праваднога вяшчаньня.
«Так, адключаюць сапраўды. Гэта насамрэч дарагая прыемнасьць. Гэта рашэньне Міністэрства сувязі. Новых слупоў ставіць ня будуць, рамантаваць старыя — таксама. І ў розных рэгіёнах свае графікі адключэньня. Але, пачынаючы з 1 траўня, будзе ісьці адключэньне раённых радыё. То бок правадная сетка будзе паступова ліквідавацца. А пераводзяць раённыя радыё на УКХ — ультракароткія хвалі».
Начальнік упраўленьня Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Павал Петрулевіч запэўніў Радыё Свабода, што для слухачоў нічога ня зьменіцца, проста трэба набываць ультракараткахвалевыя радыёпрымачы:
«Дык а што мяняецца? Нічога ж не мяняецца. Тая ж самая сетка вяшчаньня праграмаў, выхаду іх у эфір ёсьць у тэхналёгіі і эфірнага вяшчаньня. Эфірнае радыё даступнае практычна на 96% тэрыторыі краіны, таму адно з адным няма сэнсу параўноўваць. Гэтая тэхналёгія заўсёды была. Будуць гучаць тыя ж самыя любімыя праграмы, тыя ж самыя віншаваньні — нічога не мяняецца».
Сапраўды, быццам бы нічога не мяняецца, але людзям сталага веку ня так лёгка асвойваць новыя тэхналёгіі, кажа Анатоль Клімянок, пэнсіянэр з чарнобыльскай вёскі Гдзень Брагінскага раёну:
У нас правадное радыё адключаюць, каб людзі прыёмнікі куплялі