«Мы будзем рабіць чарговы зварот у Генпракуратуру. Абагульнім усё, што мы пачулі ўчора, і зробім зварот наконт парушэньняў. А таксама зьвернемся ў КДК, каб зрабілі праверку, бо мы бачым, што тут ёсьць элемэнты карупцыі. Як з боку Менгарвыканкаму, так і з боку кампаніі „Белрэстінвэст“, — паведаміла Радыё Свабода сябра ініцыятывы „За ўратаваньне Курапатаў“ Ганна Шапуцька. — Тое, як гэта адбываецца і як гэтыя парушэньні пакрываюцца, паказвае, што тут нячыста. Няхай яны ад самога пачатку правядуць праверку будаўніцтва гэтага аб’екту „забаўляльнага комплексу“ і дадуць адказ грамадзтву».
Праект распрацаваны архітэктарамі «Менскграда» Аляксандрам Акенцьевым і Вадзімам Гліньнікам, які займаўся праектам межаў ахоўных зонаў. Аднак, паводле незалежных адмыслоўцаў, дакумэнт проста ўзаконьвае тыя парушэньні, якія былі зробленыя раней.
Ганна Шапуцька сьцьвярджае, што ўчорашняе абмеркаваньне цалкам парушае закон аб гісторыка-культурных каштоўнасьцях.
«Пакуль няма дакумэнтацыі на ахоўныя зоны, наагул ня могуць распрацоўвацца дэталёвыя праекты ці пляны, — кажа яна. — Магчыма, яны самі ня ведаюць, што такі закон, ці наўмысна ідуць на гэты падлог. Бо той жа „Бульбаш-хол“ дае вялікія грошы і чакае, калі ім дадуць дазвол адчыніцца. І мы ведаем, што грошы на распрацоўку гэтага праекту даваў якраз „Белрэстінвэст“ — замоўца будаўніцтва „Бульбаш-холу“. Іхныя інтарэсы зразумелыя: яны ўклалі вялікія грошы, ужо хутка чэмпіянат сьвету, а яны ўсё ніяк ня могуць адчыніцца».
Найбольш спрэчным застаецца забаўляльны комплекс, за якім ужо, бадай, назаўжды замацавалася народная назва «Бульбаш-хол». Сам комплекс месьціцца за 101 мэтар ад тэрыторыі Курапатаў, аднак частка ягоных забудоваў укліньваецца ў ахоўную зону. Паводле новага праекту ахоўная зона зьмененая так, што ўсе будынкі «Бульбаш-холу» робяцца законнымі.
«Патрабаваньні грамадзкасьці не зьмяніліся, — тлумачыць гісторык Ігар Кузьняцоў. — Ідэальны варыянт быў прыняты яшчэ ў 2003 годзе, калі зоны аховы складалі 300 мэтраў. У 2004 годзе былі прынятыя так званыя „часовыя“ зоны, хоць такога панятку ў заканадаўстве няма. І яны складалі 100 мэтраў. А калі ўжо пабудавалі „Бульбаш-хол“, то ў ахоўнай зоне апынуліся чатыры дамкі для адпачынку, плюс дзіцячая пляцоўка, і ўчора яшчэ былі дададзеныя альтанкі для грылю».
«27 лістапада 2012 году было выдадзена Генэральнай пракуратурай прадпісаньне пра перанос гэтых аб’ектаў, а нам учора паказваюць праект, паводле якога ўсе гэтыя аб’екты застаюцца на месцы, — абураецца гісторык. — Атрымліваецца — прадпісаньне ня выкананае, пачынаецца дэмагогія наконт так званых „часовых зонаў“. Але, ізноў жа, „часовая зона“ дзейнічае да распрацоўкі праекту».
Кузьняцоў шкадуе, што само пытаньне існаваньня ў гэтым месцы забаўляльнага комплексу ўжо адышло на другі плян. Цяпер грамадзкасьць змагаецца хаця б за тое, каб захаваць паміж дзіцячай пляцоўкай і першымі крыжамі адлегласьць у 100 мэтраў.
І Шапуцька, і Кузьняцоў сьцьвярджаюць, што грошы на распрацоўку гэтага праекту даваў замоўца будаўніцтва «Бульбаш-холу» — кампанія «Белрэстінвэст». А за патавай заканадаўчай сытуацыяй з вызначэньнем межаў ахоўных зон Курапатаў стаіць карупцыя.
«Я хацеў бы сказаць як гісторык, — кажа Кузьняцоў. — Я ня ўзяў бы на сябе адказнасьць, як гэта зрабілі гісторыкі з Інстытуту гісторыі, якія заявілі, што з паўночнага боку пахаваньняў няма, дзе пасёлак Сонечны. І агулам за пэрымэтрам Курапатаў ня можа быць пахаваньняў. Я катэгарычна супраць такога падыходу. Аніякіх раскопак там не адбывалася. Быў толькі візуальны агляд мясцовасьці яшчэ падчас першай эксгумацыі 1987 году. У 97-м годзе гэтае пытаньне не вывучалася. Таму тут працуюць грошы і карупцыйныя схемы, бо зямля тут ільготная».
Паводле Шапуцькі, сытуацыя з Курапатамі вырашылася б у адзін дзень, калі б умяшаўся адзін усім вядомы чалавек.
Ганна Шапуцька: «Усё мог бы вырашыць адзін чалавек — Лукашэнка. Я ўпэўненая, што ён ведае, што тут адбываецца. Ён мог бы паспрыяць, каб хацеў. Пару дзён — і ніякага „Бульбаш-холу“ там бы не было».
Грамадзкае абмеркаваньне будзе доўжыцца да 1 траўня.