Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Верш «Никогда мы не будем братьями» пераклалі на беларускую


На пачатку красавіка на знак салідарнасьці з украінцамі і як пратэст супраць расейскай акупацыі Крыму літоўскія музыкі прэзэнтавалі песьню на вершы ўкраінкі Анастасіі Дзьмітрук.

Гэты кліп абляцеў Украіну і сьвет, выклікаў шмат водгукаў, у тым ліку ў Беларусі.


ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:

Ці скажуць і беларусы расейцам: «Никогда мы не будем братьями»?


У інтэрнэце зьявілася ажно два пераклады, дастаткова вольныя, гэтага вершу на беларускую мову. Першы зрабіў малады паэт Алесь Сьнег:

Мы братамі ня будзем ніколі

Мы братамі ня будзем ніколі
Не па крыві і не па Радзіме
Вы ня маеце прагі да волі
Не называйце нас ніколі "сваімі"

Вы сябе ахрысьцілі "старэйшымі"
Нам бы малодшымі, абы ня вашымі
У вас мы бачым суседа зьлейшага
Не дапусьцім мы войнаў з рэваншамі

Вы ў краіне сваёй маўклівыя
А ў сьвеце зусім ня ціхія
Не лічыце, што мы наіўныя
Вы "большие", а мы - вялікія!

Рызыкуючы наперад мы крочым
А вы нават веры ў сябе ня маеце
У беларусаў расплюшчацца вочы
А вы катаў далей праслаўляйце!



А вось вэрсія перакладу ад Вітаўта Мартыненкі:

НАВЯЗЬЛІВЫМ БРАТАМ

Хіба можам братамі звацца мы,
Калі сьцяг наш у вас пад танкамі,
Калі мову вы ненавідзіце —
Зьневажаеце ёю, крыўдзіце,

Каб сябе называць «старэйшыя»,
Ну а нас «бульбашы», «тутэйшыя».
Хай вас процьма, ды безаблічныя.
Вы вялізныя, мы — вялікія.

А вы цісьнеце-націскаеце,
Як сабакі, на дух наш лаеце.
Воля — слова вам незнаёмае,
Бо ланцуг ад дзяцінства свомы вам.

У вас дома «молчанье — золото»,
Дык у нас хай гаворыць Молотов,
Так, у сэрцы ў нас кроў гарачая,
Хоць рахманства «роднёй» прызначана,

Але душы ў нас бясстрашныя,
Мы сьвядомасьцю вам «опасные».
Пасталелі ды сталі мужнымі,
Хоць у школах чужацтву вучаны.

Нас каты на калені ставілі —
Мы ж ня мышы, таму паўстанем мы.
Ну а мыш хай на ВАС памоліцца —
Яна кроўю сваёй умоецца.

Вам даслалі загады новыя –
Ды ня здрадзім ні краю, ні мове мы.
Вы з Царом, а мы з Дэмакратыяй.
Хіба можам братамі звацца мы?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG