Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пакуль ніхто ня змог расшыфраваць почырк апошніх дзён дзядзькі Рыгора»

1/13
2 сакавіка памёр Рыгор Барадулін
2/13
2 сакавіка памёр Рыгор Барадулін
3/13
2 сакавіка памёр Рыгор Барадулін
4/13
2 сакавіка памёр Рыгор Барадулін
5/13
2 сакавіка памёр Рыгор Барадулін
Уладзімер Някляеў наведвае Рыгора Барадуліна
6/13 Уладзімер Някляеў наведвае Рыгора Барадуліна
2 сакавіка памёр Рыгор Барадулін
Ганадзь Бураўкін і Рыгор Барадулін
7/13 Ганадзь Бураўкін і Рыгор Барадулін
2 сакавіка памёр Рыгор Барадулін
Генадзь Бураўкін і Рыгор Барадулін наведваюць у шпіталі Васіля Быкава
8/13 Генадзь Бураўкін і Рыгор Барадулін наведваюць у шпіталі Васіля Быкава
2 сакавіка памёр Рыгор Барадулін
Мікола Купава, Сяргей Навумчык, Рыгор Барадулін, Аляксандар Старыкевіч, Васіль Быкаў, Зянон Пазьняк, Сяргей Папкоў на мітынгу БНФ. Парк Янкі Купалы, 1995 год
9/13 Мікола Купава, Сяргей Навумчык, Рыгор Барадулін, Аляксандар Старыкевіч, Васіль Быкаў, Зянон Пазьняк, Сяргей Папкоў на мітынгу БНФ. Парк Янкі Купалы, 1995 год
2 сакавіка памёр Рыгор Барадулін
Сяргей Навумчык, Уладзімер Арлоў, Лявон Дзейка, Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, Лявон Баршчэўскі, Мікола Крыжаноўскі. Зьезд Партыі БНФ, лета 1995.
10/13 Сяргей Навумчык, Уладзімер Арлоў, Лявон Дзейка, Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, Лявон Баршчэўскі, Мікола Крыжаноўскі. Зьезд Партыі БНФ, лета 1995.
2 сакавіка памёр Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін выступае ў ААН
11/13 Рыгор Барадулін выступае ў ААН
2 сакавіка памёр Рыгор Барадулін
Архіўны здымак
12/13 Архіўны здымак
2 сакавіка памёр Рыгор Барадулін
Архіўны здымак
13/13 Архіўны здымак
2 сакавіка памёр Рыгор Барадулін
Previous slide
Next slide

Мінула сорак дзён, як ня стала Рыгора Барадуліна. Да гэтай даты выйшла новая кніга паэта — «У неба пехатою. Апошнія вершы».


Ён пакінуў гэты сьвет 2 сакавіка. Але не памёр. Паэты не паміраюць. Яны выпраўляюцца проста ў неба. Пехатою. Народны паэт так і напісаў пра гэта:

Свой сакрэт у мудрага каўша,
Поўнага цудоўнага напою.
Пойдзе беларуская Душа
Да настрою ў неба пехатою.


Гэта страфа зь верша, які даў назву новай кнізе Барадуліна — «У неба пехатою. Апошнія вершы». Яна выйшла з друку ў выдавецтве «Медыял» акурат да саракавін, дзякуючы біёграфу аўтара Сяргею Шапрану і фундатару Паўлу Бераговічу.

Думка неадкладна сабраць і выдаць напісанае паэтам перад сыходам у вечнасьць узьнікла ў спадара Шапрана ў вечар той жалобнай навіны.

«Адразу ж, калі мне патэлефанаваў Глеб Лабадзенка і паведаміў гэтую сумную навіну, мы паехалі з Воляй Някляевай да Валянціны Міхайлаўны Барадулінай. І вось там, дома ў дзядзькі Рыгора, у мяне і ўзьнікла думка выдаць як найхутчэй ягоныя апошнія вершы».

Кнігу склалі творы мінулай восені і зімы. Частка іх друкавалася ў часопісе «Дзеяслоў» яшчэ пры жыцьці аўтара, але некалькі дзясяткаў вершаў друкуюцца ўпершыню.

Неба — трывалая столь.
Марна стараецца люць.
Госпад!
Ачалавеч мой боль,
Свойскі мой страх зьбязьлюдзь!


Гэтым вершам, пад якім стаіць дата 22.02.2014, сканчаецца кніга. Але ён не апошні з тых, якія ўдалося расшукаць укладальніку. Праўда, ня ўсе радкі з-пад слабеючай рукі паэта ўдалося пакуль расчытаць. У прыватнасьці, верш, напісаны 28 лютага.

«Гэта апошні верш у нататніку Барадуліна, далей ідуць проста чыстыя старонкі. Верш прысьвечаны Бураўкіну. Два радкі першыя мы з Валянцінай Міхайлаўнай разабралі, а два іншыя радкі, на жаль, пакуль не. І Генадзю Мікалаевічу я літаральна пазаўчора паказваў гэты верш, і ён таксама не прачытаў. Так пакуль ніхто ня змог расшыфраваць почырк апошніх дзён дзядзькі Рыгора».

Пасьля выданьня кнігі апошніх вершаў Рыгора Барадуліна Сяргей Шапран пачаў падрыхтоўку кнігі ўспамінаў пра яго. Яна мае выйсьці да 80-годзьдзя народнага паэта, якое будзе ў наступным годзе 24 лютага.

==================

11 красавіка, а 18.30, у грэка-каталіцкім Цэнтры Сьвятога Язэпа (Менск, вул. Арджанікідзэ, 6, ст. м. Аўтазаводзкая; заезд з вул. Цэнтральнай) адбудзецца памінальная служба па сьвятой памяці Рыгору Барадуліну. Пасьля службы Клюб грэка-каталіцкай інтэлігенцыі імя Кірылы Тураўскага і Саюз беларускіх пісьменьнікаў ладзяць тамсама духоўныя паэтычныя чытаньні.
Тэмы гэтага артыкулу

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG