Yury Zisser піша пра пэрспэктыву разьвіцьця расейскай экспансіі ў кантэксьце сэпаратысцкіх мітынгаў ва ўсходняй Украіне:
– «На чарзе аднаўленьне гістарычнай справядлівасьці (я так разумею, інтанацыя саркастычная – С.К.) на астатніх тэрыторыях, якія належалі Расейскай імпэрыі ў ХІХ ст. Гэта ня толькі ўся Ўкраіна і Беларусь, але і Казахстан, сярэднеазіяцкія рэспублікі, Каўказ, а таксама Фінляндыя і Польшча. Калі аддадуць – чаму ня ўзяць?»
Фантастычны нядаўна сцэнар выглядае цалкам рэальным, сыходзячы з таго, што сапраўды «аддаюць» – пакуль толькі Крым.
Які можа быць кшталт новай імпэрыі? У СССР спрабавалі ўсё ўніфікаваць пад аднаго «савецкага чалавека», пры гэтым на пачатку разьвівалі нацыянальныя асаблівасьці, прынамсі ў савецкіх рэспубліках. А пасьля «нацыяналістаў» наадварот – ліквідавалі, ці нэўтралізавалі.
У папярэдняй – уласна расейскай імпэрыі – нацыянальная палітыка была то нэўтральнай, то рэпрэсіўнай, то зноў нэўтральнай. Але дамінанта вялікаруса заставалася.
Сёньня ў сацсетках я ўсё яшчэ бачу інэрцыю савецкай ідэалогіі «брацкіх народаў». «Брацкі ўкраінскі народ захапілі “бандэраўцы”! Брацкі ўкраінскі народ нам – расейцам – здраджвае!».
Тры гады таму я размаўляў з расейскімі карэспандэнтамі. Яны прыехалі з Масквы, але адзін быў родам з Самары, а другі – з Кемерава (Волга і поўдзень Заходняй Сібіры). Я запытаўся: чаму расейцы лічаць беларусаў «брацкім народам»?
Журналісты мне адказалі так: адна мова, адна спадчына ідэалаў СССР.
Я патлумачыў розьніцу. Беларусы на пабытовым узроўні ўсю гісторыю і цяпер у сучаснасьці маюць значна больш інфармацыі пра навакольны сьвет. Збольшага карыстаюцца расейскай мовай, але ведаюць і ўжываюць беларускую, хоць бы часткова – трасянкай.
Беларусы маюць звычку суіснаваць з рознымі народамі і канфэсіямі на роўных. Як у самой Беларусі, так і з суседзямі, да якіх зь Менску ад 140 да 360 км. То бок, сеў-паехаў, і ты ўжо ў суседзяў. Значыць, ты ведаеш штосьці пра іх: колькі словаў, колькі вобразаў, штосьці са звычак.
А палова насельніцтва жыве ўздоўж межаў, таму яшчэ і ТВ глядзіць, ды да сваякоў ці на закупы езьдзіць за мяжу.
А жывучы ў Самары ці Кемераве, далёка ня кожны чалавек нават фінансава можа сабе дазволіць зьезьдзіць ня тое, што за мяжу – у сталіцу сваёй радзімы Маскву. У найлепшым выпадку – у Кітай, які дэ-факта настолькі іншая цывілізацыя, што пагаварыць на рынку на тэму «а як у вас – а як у нас», то бок абмяняцца досьведам, практычна немагчыма.
А яшчэ вакол Кемерава ды Самары ёсьць «нярускія» народы, якія былі заваяваныя, і існуюць з расейцамі не на роўных, а як малодшыя браты.
І вось усе 20 гадоў (на момант гутаркі у 2011-м) беларусы працягвалі сваё знаёмства са cьветам, бо рухнула жалезная заслона, а былыя суседзі па СССР разьвіваліся ў сваіх – новых – кірунках.
А жыхары Расеі, за выключэньнем сярэдняга класа – не. У найлепшым выпадку новае адкрыцьцё для іх – гатэлі Турцыі і Эгіпту, і тое, не для ўсіх.
Такім чынам, расейцы працягвалі жыць у СССР, толькі з траўмай, што у іх чагосьці паменела. У той самы час, як беларусы, хай сабе жывучы з савецкай рыторыкай, – прыдбалі. А нават без філязофіі, а проста дэ-факта жылі ў новых рэаліях.
Таму аргумэнт агульнай савецкай спадчыны з кожным годам ўсё менеў.
Цяпер у 2014-м пасьля анэксіі Крыму многія беларусы праз расейскае ТВ адчуваюць «брацкасьць савецкай спадчыны». Але вобраз у галаве, атрыманы са СМІ, усё роўна будзе ўваходзіць у супярэчнасьць пры лабавым сутыкненьні з расейскімі рэаліямі, і з расейскімі мазгамі, якія 23 гады разьвіваліся па сваім – адрозным – сцэнары.
Дысананс будзе пры кожным раскладзе. Ці Расея пойдзе шляхам самаізаляцыі безь Беларусі. Ці ўцягне Беларусь у свае новыя рэаліі.
Раней я меў думку пра тое, што беларуская дзяржава мусіць за свой кошт хоць раз адпраўляць школьнікаў на экскурсію ў Эўропу. Цяпер, магчыма, лепш – у Кемерава. Каб адчуць розьніцу.
Магчыма, на кароткім часавым этапе Расея сапраўды наважыцца і здолее вайсковым чынам паспрабаваць «вярнуць свае тэрыторыі». І нават аб'яднаць вакол свайго цэнтру частку насельніцтва былой імпэрыі «савецкімі мэнтальнымі скрэпамі». Толькі за гады пасьля распаду СССР былыя народы імпэрыі атрымалі такі вялікі досьвед адрознасьці, якога не было ў ранейшай гісторыі. Бо глябалізацыя – гэта даступныя візы, квіткі на транспарт, а самае галоўнае – досьвед суіснаваньня на роўных.