Госьць «Бяз гальштукаў» — інвэстыцыйны кансультант, бізнэс-аналітык Дэніэл Крутцына, ураджэнец Нямеччыны і выпускнік Гарварду, які ўжо шэсьць гадоў жыве і пасьпяхова працуе ў Менску.
Дэніэл Крутцына завітаў у праскую тэлестудыю «Бяз гальштукаў» і сярод іншага распавёў вядучай Ганне Соўсь, чаму ён выбраў Беларусь для працы і жыцьця, у якой сфэры ў Беларусь можны інвэставаць грошы і ня страіць іх, чаму яму як інвэстыцыйнаму кансультанту ў Беларусі цікавей працаваць, чым у Расеі, ці можна яго назваць выведнікам і шмат чаго іншага.
Ганна Соўсь: Дэніэл, чаму Менск, чаму Беларусь? Пасьля Гарварду, падавалася б, можна было б зрабіць бліскучую кар’еру, а вы паехалі ў Беларусь...
Дэніэл Крутцына: Ня ўсім падабаецца праца ў вялікай, крыху бюракратызаванай арганізацыі кшталту ААН ці Сусьветнага банку. Мне хацелася мець свой бізнэс, make difference праз прадпрымальніцтва. Я сам першы раз прыехаў у ваш рэгіён у сярэдзіне 1990 гадоў, праходзіў альтэрнатыўную службу ў Санкт-Пецярбургу. У тыя гады ў мяне не было дастаткова вопыту, каб стварыць сваю справу. А ў сярэдзіне 2000 гадоў я некалькі гадоў папрацаваў у кансалтынгу ў Нямеччыне, Потым паглядзеў, што ў Расеі многія нішы ўжо занятыя. Мне спачатку прапанавалі ў Беларусі паўдзельнічаць у міжурадавым праекце па паляпшэньні інвэстыцыйнага клімату, але я гэтым скарыстаўся дзеля таго, каб прыглядзецца да Беларусі і арганізаваць сваю справу.
Соўсь: Я б сказала. што ў вас ня лёгкая праца, праца, у посьпех якой многія не павераць — быць кансультантам у сфэры замежных інвэстыцый у Беларусь. Гэта можа быць пасьпяховай працай?
Крутцына: Канечне. Рынак меншы, чым у Расеі і нават ва Ўкраіне. Некаторыя сэктары ў эканоміцы яшчэ больш-менш закрытыя, таму што дзяржава хоча дамінаваць у іх, альбо рэгуляцыя не дазваляе лёгка туды інвэставаць. Але ёсьць іншыя сэктары, якія дастакова адкрытыя.
Соўсь: Якія?
Крутцына: Напрыклад, сфэра IT, сучасны retail , дрэваапрацоўка, дзе цяпер адбылася пэўная лібэралізацыя, гэта вытворчасьць ў Беларусі тавараў для ўсіх краінаў СНД. У рамках Мытнага саюзу гэта цяпер плюс...
Соўсь: Вы ўдзельнічалі ў рэалізацыі міжнароднага праекту па паляпшэньні інвэстыцыйнага клімату ў Беларусі. Я разумею, што Нямеччына, іншыя заходнія краіны зацікаўленыя ў тым, каб можна было бясьпечна і выгадна інвэставаць грошы ў Беларусь. Але ўмовы для інвэстыцый у Беларусі паводле справаздачы Сусьветнага банку ня самыя лепшыя. Паводле дакладу Міжнароднай фінансавай карпарацыі «Вядзеньне бізнэсу» Беларусь займае 68-е месца з 183 краінаў. Як вы мяркуеце ў цяперашняй сытуацыі ў Беларусі, з гэтым кіраўніцтвам магчыма палепшыць інвэстыцыйны клімат? Ці ўвогуле рэальна?
Крутцына: Па-першае, трэба сказаць, што ўжо быў дасягнуты пэўны посьпех. Беларускі рэйтынг усё ж падняўся...
Соўсь: Летась зьнізіўся на 4 пазыцыі...
Крутцына: Цяпер так, але калі параўнаць ў доўгатэрміновай тэндэнцыі з таго часу, як я прыехаў у 2007 годзе ў Беларусь...
Соўсь: Дык гэта і ваша праца паспрыяла росту інвэстыцыйнага рэйтынгу?
Крутцына: Я сапраўды адчуваў, што ўсім чыноўнікам было дадзена даручэньне прыцягнуць інвэстыцыі. І калі я прыехаў і ў першыя гады на інвэстыцыйных форумах яшчэ ня ведалі розьніцу паміж крэдытаваньнем і інвэстыцыямі, то цяпер ў гэтым пляне нашмат лепей. З другога боку, і я асабіста крыху расчараваўся, бо вялікіх, кардынальных, структурных рэформаў не было зроблена. Хаця Паўднёва-Усходняя Азія нам паказвае прыклад, як выклік усім лібэралам, што пры аўтарытарным кіраўніцтве, калі ёсьць слушная эканамічная палітыка, яна можа працаваць у некаторых выпадках нават больш эфэктыўна, чым у надта дэмакратычных краінах, дзе пераабіраецца ўрад, і калі нейкай лобі-групе робіш дрэнна, яны адразу ідуць на вуліцу...
Соўсь: Думаеце, што параўнаньне з азіяцкімі краінамі карэктнае ў дачыненьні да Беларусі, што тут гэта можа спрацаваць гэтак жа?
Крутцына: Думаю, што так. Калі цяперашняе кіраўніцтва Беларусі хацела бы рабіць кардынальныя, структурныя рэформы і прыватызацыю, яно магло б гэта рабіць. Справа ў тым, што ў Беларусі да канца ня вераць у рыначную эканоміку, па-ранейшаму вераць, што дзяржаўны бізнэс можа кіравацца гэтак жа эфэктыўна, як прыватны. Хаця піўная галіна паказвае ў Беларусі, дзе канкуруюць прыватныя прадпрыемствы з замежным капіталам і дзяржаўныя, што дзяржаўныя прадпрыемствы проста вельмі моцна губляюць пазыцыі.
Соўсь: Быў дрэнны прыклад, калі расейская кампанія «Балтыка» спрабавала шмат гадоў таму прыйсьці ў Беларусі, і ёй былі пастаўленыя ўмовы — пабудаваць лядовы палац, пасьля гэтага «Балтыка» адмовілася купляць «Крыніцу». Ці вы часта сустракаецеся з такімі прыкладамі?
Крутцына: Па «Балтыцы» я як раз ня ведаю перадгісторыю. Я прыйшоў тады, калі «Балтыка» ўсё ж вырашыла інвэставаць не ў «Крыніцу», як плянавалі спачатку, а з піўзавод «Аліварыя», які яны мадэрнізавалі і ўрэшце атрымалі кантроль. І цяпер гэта вельмі пасьпяховае прадпрыемства і для беларускай дзяржавы, бо яно ўвайшло у топ-10 падаткаплатнікаў Менску, і для расейцаў таксама, бо маюць добры прыбытак і добрую канкурэнтную пазыцыю на рынку.
Соўсь: Колькі грошай, дзякуючы вашай працы, было інвэставана ў беларускую эканоміку?
Крутцына: Я ўдзельнічаў у праектах агульным памерам каля 500 мільёнаў даляраў. Некаторыя праекты былі зьвязаныя з банкаўскай сфэрай, некаторыя з вытворчасьцю, крызу IT, крыху retail, дрэваапрацоўка апошнім часам мае цікавыя праекты.
Соўсь: Ёсьць такая тэорыя, што заходнія краіны, заходнія інвэстары чакаюць пераменаў у Беларусі і маюць тут сваіх прадстаўнікоў у сфэры бізнэсу ў якасьці «выведнікаў», каб у выпадку зьмены сытуацыі ўжо быць прысутнымі на рынку і ведаць спэцыфіку. Ці вы пагодзіцеся, што вы цяпер у засадзе? Ці не адчуваеце сябе выведнікам, які чакае, калі сапраўды вялікія інвэстыцыі пойдуць у Беларусь?
Крутцына: Скажыце мне, дзе тыя арганізацыі,і калі яны мне заплацяць, я — толькі за. Мы, як кансалтынгавая арганізацыя, з гэтага жывем. На жаль, тое, што я адчуваю апошнім часам — многія ўвогуле страцілі інтарэс да Беларусі, таму што расейскі рынак побач, і ён нашмат больш вялікі. Ёсьць у інвэстараў пэўныя сумневы, ці будзе Мытны саюз з Расеяй увесь час дзейнічаць і не давядзецца там ізноў мець тарыфныя бар’еры супраць беларускага мяса ці малака. Таму вялікія кампаніі часьцей і лепей інвэстуюць у Расею, таму што адчуваюць, што там больш вялікі рынак збыту. Кампаній, якія інвэстуюць у беларускую эканоміку, ня так шмат... Таму вельмі важна Беларусі сябе паказаць як gate, уваход у Мытны саюз.
Соўсь: Але вы зацікаўленасьці да Беларусі не згубілі і столькі гадоў у Беларусі працуеце. Ці ёсьць у гэтым нешта асабістае, нейкі сантымэнт?
Крутцына: Канечне. Па-першае, у Беларусі меней канкурэнцыі. І я лепей буду адным з вядучых інвэстыцыйных кансультантаў краіны, чым працаваць наёмным мэнэджэрам друга ці трэцяга эшалёну ў Маскве ці на Захадзе, нават за добрыя грошы. У гэтым ёсьць часткова EGO ці іншая матывацыя...
Соўсь: Зразумелі Беларусь, яе сутнасьць за шэсьць гадоў? Чым для вас Беларусь найбольш не падобная на Нямеччыну?
Крутцына: Я б параўнаў лепей з Расеяй. Спачатку ў мяне быў пэўны бізнэс-досьвед у Расеі. І я падумаў, што ў Беларусі павінна быць тое самае. Ёсьць пытаньне, і калі яно не вырашаецца афіцыйным шляхам, то яно вырашаецца абавязкова іншым шляхам, і гэта пытаньне бюджэту. Гэта карупцыя, якая ўяўляе сабой альтэрнатыўны шлях вырашэньня, няважна як да гэтага ставіцца. У Беларусі напачатку мне давялося перабудоўвацца, бо гэта — краіна, якая ў большай ступені рухаецца ідэалёгіяй. Яе трэба зразумець. Ідэалёгіяй таксама трэба карыстацца на сваю карысьць, як бізнэсовец. Калі, напрыклад, дзяржава супраць імпарту і дае ільготы па імпартазамяшчэньню, гэта значыць, што, калі робіш вытворчасьць у Беларусі нават з мінімальнай дадатковай вартасьцю, то адразу трапляеш на ўвесь дзяржаўны заказ і можаш значна лягчэй заваяваць рынак, каб калі не было такой ідэалёгіі. Але спрабаваць мяняць ідэалёгію і думаць, што мы будзем проста чакаць, калі беларускае кіраўніцтва прыме правілы астатняга сьвету, то гэта памылка. Такім чынам ты ў Беларусі грошы не заробіш. Тым часам часам можна скарыстацца ідэалёгіяй у бізнэсе.
Соўсь: А калі казаць пра ідэалёгію ня ў бізнэсе... Напрыклад, калі Беларусь прагаласавала супраць тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны і паставіла сябе ў адзін шэраг з 13 краінамі сьвету, такімі як Зімбабвэ, Куба, Паўночная Карэя. Бізнэсоўцы ад палітыкі натуральна трымаюцца крыху ў баку, але ж вы маеце свае асабістыя перакананьні, меркаваньні...
Крутцына: Я не адчуваю сябе дастаткова кампэтэнтным, каб камэнтаваць, я не палітоляг. Але я ведаю, што заходні бізнэс ўсьведамляе, што Беларусь — гэта сфэра ўплыву Расеі. Калі нас папрасілі ўдакладніць, калі хто-небудзь з заходніх краінаў гатовы пабудаваць атамную станцыю ў Беларусі, даць сваю прапанову ў канкурэнцыі з Расеяй, то адразу ўсе адмовіліся. І я думаю, што гэта найперш было зьвязана не з тым, што яны баяліся рэпутацыі Беларусі (але і гэта было ў нейкай ступені). Я думаю, што найбольш ніхто не хацеў спрачацца з інтарэсамі Расеі. Таму што ў Расеі больш вялікі рынак і большасьць заходняга бізнэсу з Расеяй хоча супрацоўнічаць, таму там вялізны рынак збыту і вялізныя сродкі на мадэрнізацыю. А Беларусь — у другую чаргу, і калі не закране інтарэсы Расеі. І ў гэтым бяда Беларусі, што яна так успрымаецца.
Соўсь: Ведаю, што вы любіце беларускі тэатар, асабліва купалаўскі тэатар. Вы разумееце беларускую мову. Я хацела запытацца, цягам шасьці гадоў у Беларусі наколькі вы блізка пазнаёміліся з так бы мовіць беларускамоўным Менскам, з беларускамоўнай Беларусьсю, Ці беларускамоўная Беларусь уваходзіць у сфэру вашых зацікаўленьняў?
Крутцына: Канечне. Гэта мой недахоп, што яшчэ не вывучыў беларускую мову. Я ведаю польскую і расейскую мову і добра разумею беларускую мову. Беларусь мне цікавая тым, што яна дзьвюхмоўная, ёсьць рускі і беларускі тэатар, ёсьць беларускае мастацтва і больш расейскае мастацтва, і праз гэту прызму краіна становіцца больш цікавай. Ня толькі адна праваслаўная царква, але і каталіцкі касьцёл, куды я хаджу, хаця сам лютэранін. Мне падаецца, што і гэта абгрунтавана тым, што беларускі народ больш талерантны і больш прызвычаіўся да таго, што могуць быць розныя нацыянальнасьці, веры і погляды на жыцьцё.
Соўсь: Як спэцыяліст па інвэстыцыях, як бізнэс-кансультант, парайце слухачам Свабоды, якія хацелі б рабіць бізнэс, прыцягваць інвэстыцыі, у якой сфэры, калі будуць спрыяльныя ўмовы, інвэстыцыі ў Беларусі былі б найбольш эфэктыўнымі?
Крутцына: Па-першае, у Беларусі мноства нішаў, сфэраў яшчэ не занятыя. Калі размова ідзе пра дробны бізнэс, я кажу ўсім — прыяжджайце ў Беларусь, паглядзіце, чаго тут яшчэ няма і прывязіце гэта з Эўропы ці Расеі. Гэта можа пачынацца са сфэры паслугаў, рэстараннай сфэры, тут шмат пустых нішаў. Калі казаць у цэлым, гэта тыя сэктары, які не надта рэгулюе дзяржава. Ёсьць сэктары, дзе дзяржава рэгулюе закупачныя цэны, цэны збыту, там больш складана працаваць і канкураваць з мясцовым бізнэсам, а ёсьць сфэры, дзе насамрэч дзяржава не надта ўмешваецца. Гэта IT, сучасны retale, вытворчасьць, калі ты не канкуруеш зь дзяржаўнымі вытворцамі, а робіш нешта імпаратазамяшчальнае, альбо экспартнаарыэнтаванае. Ня трэба імкнуцца мяняць ідэалёгію краіны, а трэба ёй карыстацца і праз гэтую прызму глядзець, дзе ёсьць свабодныя нішы.
Дэніэл Крутцына завітаў у праскую тэлестудыю «Бяз гальштукаў» і сярод іншага распавёў вядучай Ганне Соўсь, чаму ён выбраў Беларусь для працы і жыцьця, у якой сфэры ў Беларусь можны інвэставаць грошы і ня страіць іх, чаму яму як інвэстыцыйнаму кансультанту ў Беларусі цікавей працаваць, чым у Расеі, ці можна яго назваць выведнікам і шмат чаго іншага.
Ганна Соўсь: Дэніэл, чаму Менск, чаму Беларусь? Пасьля Гарварду, падавалася б, можна было б зрабіць бліскучую кар’еру, а вы паехалі ў Беларусь...
Дэніэл Крутцына: Ня ўсім падабаецца праца ў вялікай, крыху бюракратызаванай арганізацыі кшталту ААН ці Сусьветнага банку. Мне хацелася мець свой бізнэс, make difference праз прадпрымальніцтва. Я сам першы раз прыехаў у ваш рэгіён у сярэдзіне 1990 гадоў, праходзіў альтэрнатыўную службу ў Санкт-Пецярбургу. У тыя гады ў мяне не было дастаткова вопыту, каб стварыць сваю справу. А ў сярэдзіне 2000 гадоў я некалькі гадоў папрацаваў у кансалтынгу ў Нямеччыне, Потым паглядзеў, што ў Расеі многія нішы ўжо занятыя. Мне спачатку прапанавалі ў Беларусі паўдзельнічаць у міжурадавым праекце па паляпшэньні інвэстыцыйнага клімату, але я гэтым скарыстаўся дзеля таго, каб прыглядзецца да Беларусі і арганізаваць сваю справу.
Соўсь: Я б сказала. што ў вас ня лёгкая праца, праца, у посьпех якой многія не павераць — быць кансультантам у сфэры замежных інвэстыцый у Беларусь. Гэта можа быць пасьпяховай працай?
Крутцына: Канечне. Рынак меншы, чым у Расеі і нават ва Ўкраіне. Некаторыя сэктары ў эканоміцы яшчэ больш-менш закрытыя, таму што дзяржава хоча дамінаваць у іх, альбо рэгуляцыя не дазваляе лёгка туды інвэставаць. Але ёсьць іншыя сэктары, якія дастакова адкрытыя.
Соўсь: Якія?
Крутцына: Напрыклад, сфэра IT, сучасны retail , дрэваапрацоўка, дзе цяпер адбылася пэўная лібэралізацыя, гэта вытворчасьць ў Беларусі тавараў для ўсіх краінаў СНД. У рамках Мытнага саюзу гэта цяпер плюс...
Соўсь: Вы ўдзельнічалі ў рэалізацыі міжнароднага праекту па паляпшэньні інвэстыцыйнага клімату ў Беларусі. Я разумею, што Нямеччына, іншыя заходнія краіны зацікаўленыя ў тым, каб можна было бясьпечна і выгадна інвэставаць грошы ў Беларусь. Але ўмовы для інвэстыцый у Беларусі паводле справаздачы Сусьветнага банку ня самыя лепшыя. Паводле дакладу Міжнароднай фінансавай карпарацыі «Вядзеньне бізнэсу» Беларусь займае 68-е месца з 183 краінаў. Як вы мяркуеце ў цяперашняй сытуацыі ў Беларусі, з гэтым кіраўніцтвам магчыма палепшыць інвэстыцыйны клімат? Ці ўвогуле рэальна?
Крутцына: Па-першае, трэба сказаць, што ўжо быў дасягнуты пэўны посьпех. Беларускі рэйтынг усё ж падняўся...
Соўсь: Летась зьнізіўся на 4 пазыцыі...
Крутцына: Цяпер так, але калі параўнаць ў доўгатэрміновай тэндэнцыі з таго часу, як я прыехаў у 2007 годзе ў Беларусь...
Соўсь: Дык гэта і ваша праца паспрыяла росту інвэстыцыйнага рэйтынгу?
Крутцына: Я сапраўды адчуваў, што ўсім чыноўнікам было дадзена даручэньне прыцягнуць інвэстыцыі. І калі я прыехаў і ў першыя гады на інвэстыцыйных форумах яшчэ ня ведалі розьніцу паміж крэдытаваньнем і інвэстыцыямі, то цяпер ў гэтым пляне нашмат лепей. З другога боку, і я асабіста крыху расчараваўся, бо вялікіх, кардынальных, структурных рэформаў не было зроблена. Хаця Паўднёва-Усходняя Азія нам паказвае прыклад, як выклік усім лібэралам, што пры аўтарытарным кіраўніцтве, калі ёсьць слушная эканамічная палітыка, яна можа працаваць у некаторых выпадках нават больш эфэктыўна, чым у надта дэмакратычных краінах, дзе пераабіраецца ўрад, і калі нейкай лобі-групе робіш дрэнна, яны адразу ідуць на вуліцу...
Соўсь: Думаеце, што параўнаньне з азіяцкімі краінамі карэктнае ў дачыненьні да Беларусі, што тут гэта можа спрацаваць гэтак жа?
Я сапраўды адчуваў, што ўсім чыноўнікам было дадзена даручэньне прыцягнуць інвэстыцыі
Соўсь: Быў дрэнны прыклад, калі расейская кампанія «Балтыка» спрабавала шмат гадоў таму прыйсьці ў Беларусі, і ёй былі пастаўленыя ўмовы — пабудаваць лядовы палац, пасьля гэтага «Балтыка» адмовілася купляць «Крыніцу». Ці вы часта сустракаецеся з такімі прыкладамі?
Крутцына: Па «Балтыцы» я як раз ня ведаю перадгісторыю. Я прыйшоў тады, калі «Балтыка» ўсё ж вырашыла інвэставаць не ў «Крыніцу», як плянавалі спачатку, а з піўзавод «Аліварыя», які яны мадэрнізавалі і ўрэшце атрымалі кантроль. І цяпер гэта вельмі пасьпяховае прадпрыемства і для беларускай дзяржавы, бо яно ўвайшло у топ-10 падаткаплатнікаў Менску, і для расейцаў таксама, бо маюць добры прыбытак і добрую канкурэнтную пазыцыю на рынку.
Соўсь: Колькі грошай, дзякуючы вашай працы, было інвэставана ў беларускую эканоміку?
Крутцына: Я ўдзельнічаў у праектах агульным памерам каля 500 мільёнаў даляраў. Некаторыя праекты былі зьвязаныя з банкаўскай сфэрай, некаторыя з вытворчасьцю, крызу IT, крыху retail, дрэваапрацоўка апошнім часам мае цікавыя праекты.
Соўсь: Ёсьць такая тэорыя, што заходнія краіны, заходнія інвэстары чакаюць пераменаў у Беларусі і маюць тут сваіх прадстаўнікоў у сфэры бізнэсу ў якасьці «выведнікаў», каб у выпадку зьмены сытуацыі ўжо быць прысутнымі на рынку і ведаць спэцыфіку. Ці вы пагодзіцеся, што вы цяпер у засадзе? Ці не адчуваеце сябе выведнікам, які чакае, калі сапраўды вялікія інвэстыцыі пойдуць у Беларусь?
вельмі важна Беларусі сябе паказаць як gate
Соўсь: Але вы зацікаўленасьці да Беларусі не згубілі і столькі гадоў у Беларусі працуеце. Ці ёсьць у гэтым нешта асабістае, нейкі сантымэнт?
Крутцына: Канечне. Па-першае, у Беларусі меней канкурэнцыі. І я лепей буду адным з вядучых інвэстыцыйных кансультантаў краіны, чым працаваць наёмным мэнэджэрам друга ці трэцяга эшалёну ў Маскве ці на Захадзе, нават за добрыя грошы. У гэтым ёсьць часткова EGO ці іншая матывацыя...
Соўсь: Зразумелі Беларусь, яе сутнасьць за шэсьць гадоў? Чым для вас Беларусь найбольш не падобная на Нямеччыну?
Ідэалёгіяй таксама трэба карыстацца на сваю карысьць, як бізнэсовец
Соўсь: А калі казаць пра ідэалёгію ня ў бізнэсе... Напрыклад, калі Беларусь прагаласавала супраць тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны і паставіла сябе ў адзін шэраг з 13 краінамі сьвету, такімі як Зімбабвэ, Куба, Паўночная Карэя. Бізнэсоўцы ад палітыкі натуральна трымаюцца крыху ў баку, але ж вы маеце свае асабістыя перакананьні, меркаваньні...
Крутцына: Я не адчуваю сябе дастаткова кампэтэнтным, каб камэнтаваць, я не палітоляг. Але я ведаю, што заходні бізнэс ўсьведамляе, што Беларусь — гэта сфэра ўплыву Расеі. Калі нас папрасілі ўдакладніць, калі хто-небудзь з заходніх краінаў гатовы пабудаваць атамную станцыю ў Беларусі, даць сваю прапанову ў канкурэнцыі з Расеяй, то адразу ўсе адмовіліся. І я думаю, што гэта найперш было зьвязана не з тым, што яны баяліся рэпутацыі Беларусі (але і гэта было ў нейкай ступені). Я думаю, што найбольш ніхто не хацеў спрачацца з інтарэсамі Расеі. Таму што ў Расеі больш вялікі рынак і большасьць заходняга бізнэсу з Расеяй хоча супрацоўнічаць, таму там вялізны рынак збыту і вялізныя сродкі на мадэрнізацыю. А Беларусь — у другую чаргу, і калі не закране інтарэсы Расеі. І ў гэтым бяда Беларусі, што яна так успрымаецца.
Соўсь: Ведаю, што вы любіце беларускі тэатар, асабліва купалаўскі тэатар. Вы разумееце беларускую мову. Я хацела запытацца, цягам шасьці гадоў у Беларусі наколькі вы блізка пазнаёміліся з так бы мовіць беларускамоўным Менскам, з беларускамоўнай Беларусьсю, Ці беларускамоўная Беларусь уваходзіць у сфэру вашых зацікаўленьняў?
Ня трэба імкнуцца мяняць ідэалёгію краіны, а трэба ёй карыстацца