Паводле прэс-сакратара кіраўніка Расеі Дзьмітрыя Пяскова, зьмены ў прэзыдэнцкай біяграфіі азначаюць, «што развод адбыўся», паведамляе ИТАР-ТАСС.
Расейскія СМІ мяркуюць, што ўнясеньне зьмяненьняў зьвязана з дэклярацыяй аб даходах вышэйшых службовых асобаў дзяржавы і членаў іх сем’яў, якая падаецца да 1 красавіка.
У чэрвені 2013 году, які абвясьцілі ў Расеі «годам сям’і», Уладзімер і Людміла Пуціны паведамілі пра свой намер разьвітацца.
«Наш шлюб завершаны ў сувязі з тым, што мы практычна ня бачымся. Уладзімер Уладзімеравіч цалкам пагружаны ў працу, дзеці нашы вырасьлі, яны жывуць кожны сваім жыцьцём. Я не люблю публічнасьць, пералёты для мяне складаныя», — пракамэнтавала тады гэтае рашэньне Людміла Пуціна.
Пра развод Пуціны паведамілі пасьля балетнага спэктакля ў Крамлі.
У біяграфіі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, разьмешчанай на афіцыйным сайце, нічога не гаворыцца ні пра яго жонку, ні пра дзяцей.
Хаця на фотаздымку бачна, як ён ідзе на парадзе 9 траўня разам з пазашлюбным сынам Мікалаем. Старэйшыя сыны ідуць у другім шэрагу.
Паводле абнародаванай дэклярацыі з нагоды апошніх прэзыдэнцкіх выбараў, жонкай прэзыдэнта Беларусі зьяўляецца Галіна Радзівонаўна. Аднак з 1994 году яны жывуць асобна.