Аднак практычна паўсюль жонка кіраўніка дзяржавы зьяўляецца мінімальна ў дзень нацыянальнага сьвята на прыёме для кіраўнікоў дыпляматычных місіяў.
Жонка Аляксандра Лукашэнкі — Галіна Радзівонаўна, ніколі і нідзе не зьяўлялася публічна разам са сваім мужам пачынаючы ад яго абраньня прэзыдэнтам у 1994 годзе. Яна не пераехала ў Менск і жыве ў вёсцы Рыжкавічы Шклоўскага раёну. Ніякай інфармацыі на афіцыйным сайце «Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь» пра яе не падаецца.
Тым часам, у суседніх зь Беларусьсю краінах жонкі прэзыдэнтаў добра вядомыя, інфармацыя пра іх прафэсійную ды грамадзкую дзейнасьць, а таксама захапленьні лёгка знайсьці ў СМІ і ў сеціве.
Так, жонка прэзыдэнта Ўкраіны Людміла Януковіч (нар.1949) — хатняя гаспадыня. Скончыла Макееўскі інжынэрна-будаўнічы інстытут. Узначальвае дабрачынны фонд «Ад сэрца да сэрца», які дапамагае дзіцячым дамам.
Жонка прэзыдэнта Латвіі Андрыса Бэрзіньша — Дацэ Сэйсума (1973 г. н) — лекар-эндакрыноляг, захапленьні — тэніс, ёга, мастацкая літаратура.
Жонка польскага прэзыдэнта Браніслава Камароўскага — Ганна Камароўска (нар. 1953) — па адукацыі філёляг, цяпер — старшыня Нацыянальнай экалягічнай Рады. У сьнежні 2011 г. Ганна Камароўска накіравала ліст падтрымкі Ірыне Халіп, жонцы палітзьняволенага Андрэя Саньнікава.
Жонка цяперашняга прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьвезева — Сьвятлана Мядзьведзева (нар. 1965), скончыла Ленінградзкі фінансава-эканамічны інстытут. Узначальвае раду «Духоўна-маральная культура маладога пакаленьня Расеі», патрануе Санкт-Пецярбурскі дом-інтэрнат.
Жонка новаабранага прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна — Людміла Пуціна (нар.1958), скончыла Ленінградзкі дзяржаўны ўнівэрсытэт, філёляг-раманіст. Ініцыятар стварэньня Цэнтру разьвіцьця расейскай мовы.