«Я жыву ў лесе адзін, далёка ад гэтак званай цывілізацыі, таму што я з самага дзяцінства люблю лес. Я ж паляшук. Я люблю прыроду, гэта закладзена ў мяне ў генах. І я ў лесе сябе адчуваю намнога больш шчасьлівым, упэўненым і спакойным, чым у гэтым самым Лукаградзе, у Менску. Як туды прыяжджаю, то як убачу, што вісіць гэтая ануча чырвона-зялёная, у мяне нешта робіцца ў душы, мне дрэнна становіцца. А ў лесе мне спакойна. Я з прыродай. А што такое прырода? Прырода — гэта Бог.
Калі дае Бог якое-небудзь натхненьне ці думку, я яе спакойна запісваю. Потым зьбіраюся і іду зь пёсікамі сваімі ў лес.
Як толькі я вярнуўся з Расеі, з Далёкага Ўсходу, з Благавешчанску, то я адразу, паступіўшы ва ўнівэрсытэт, стаў задумвацца: чаму мы, беларусы, выбачайце, як паслухмянае быдла, якое гоняць на мясакамбінат, ідзём на добраахвотную асыміляцыю ў Расею? Чаму мы закінулі мову, закінулі сваю культуру? І вось усе гэтыя пытаньні і зрабілі мяне слухачом Радыё Свабода.
Гарбачоўшчына ўскалыхнула ўсё гэта, і ўсе людзі падняліся, уваскрэсьлі духам і паверылі, што ідзе свабода. І я ў тым ліку паверыў. Я ўчапіўся за гэта. А тут пачаліся такія зьявы, як «Талака», іншыя такія суполкі. І дажылі мы аж да ўтварэньня Беларускага Народнага Фронту.
Я вельмі добра быў знаёмы зь Зянонам Пазьняком, зь Юрасём Хадыкам. Хадыка наагул мне вельмі блізкі, лепшы сябра. І менавіта з гэтага моманту мая пазыцыя стала канчатковай, мая талерантнасьць хвалёная беларуская ад мяне адліпла. Я перастаў быць талерантным. Я стаў нацыяналістам, прычым ваяўнічым нацыяналістам.
Вот у мяне як у нацыяналіста беларускага баліць душа, аж не магу. І вось як рухне гэты рэжым і, дасьць Бог, прыйдуць да ўлады нармальныя нашы разумныя людзі, то Беларусь уваскрэсьне духам літаральна за год, а то й за паўгода.
Чаму ён зараз маўчыць, як кажуць, у анучку пра падзеі ва Ўкраіне? Таму што баіцца. Ён баіцца. Пры ўсім яго нахабстве і напорыстасьці — ён страшны трус. І гэтых падзей кіеўскіх ён вельмі баіцца. На кожным кроку кажа: «Мы Майдану ў нас не дапусьцім». Чаму ён пра гэта гаворыць? Таму што баіцца.
А пра ўсе падзеі, пра праўду, пра горкую нашу праўду я даведваюся з задавальненьнем з Радыё Свабода. Гэта — як глыток паветра. Як бы ён ні стараўся, наш «хакеіст», праўда да людзей даходзіць. Ваша Радыё Свабода мае вялікую заслугу ў гэтым».
Калі дае Бог якое-небудзь натхненьне ці думку, я яе спакойна запісваю. Потым зьбіраюся і іду зь пёсікамі сваімі ў лес.
Як толькі я вярнуўся з Расеі, з Далёкага Ўсходу, з Благавешчанску, то я адразу, паступіўшы ва ўнівэрсытэт, стаў задумвацца: чаму мы, беларусы, выбачайце, як паслухмянае быдла, якое гоняць на мясакамбінат, ідзём на добраахвотную асыміляцыю ў Расею? Чаму мы закінулі мову, закінулі сваю культуру? І вось усе гэтыя пытаньні і зрабілі мяне слухачом Радыё Свабода.
Гарбачоўшчына ўскалыхнула ўсё гэта, і ўсе людзі падняліся, уваскрэсьлі духам і паверылі, што ідзе свабода. І я ў тым ліку паверыў. Я ўчапіўся за гэта. А тут пачаліся такія зьявы, як «Талака», іншыя такія суполкі. І дажылі мы аж да ўтварэньня Беларускага Народнага Фронту.
Сталкеры Свабоды