01:45
19.3.2014
Сёньня ў Маскве – антываенны кангрэс
Грамадзкія дзеячы і навукоўцы зьбяруцца сёньня на Кангрэс расейскай інтэлігенцыі супраць вайны.
Першая сэсія адкрыецца ў Бібліятэцы замежнай літаратуры ў Маскве. Весьці яе будзе лідэр партыі «Грамадзянская плятформа» Ірына Прохарава. Плянуецца абмеркаваньне сытуацыі і адносінаў паміж Расеяй і Ўкраінай. Таксама чакаецца прыняцьце праграмнага дакумэнта, які ў будучыні можа стаць асновай для фармаваньня антываеннага руху. Сярод удзельнікаў дыскусіі чакаюцца эканаміст Яўген Гонтмахер, гісторык Андрэй Зубаў, праваабаронца Леў Панамароў, пісьменьніца Людміла Уліцкая, прэзыдэнт Фонду абароны галоснасьці Аляксей Сіманаў.
02:25
19.3.2014
Сёньня Рада бясьпекі ААН ізноў зьбярэцца, каб абмеркаваць сытуацыю ва Ўкраіне. Паседжаньне плянуецца пачаць а 22:00 менскага часу.
07:09
19.3.2014
У Крыме выкралі і вывезьлі ў поле журналіста Свабоды.
У аўторак, 18 сакавіка, у Бахчысараі невядомыя напалі на журналіста «Радыё Свабода» Леўка Стэка. Журналіст паведаміў, што трапіў у Крым 16 сакавіка, бесьперашкодна праехаўшы Джанкой.
Post by Левко Стек.
07:54
19.3.2014
У Сэвастопалі апісалі і пагражаюць забраць царкву, якая належыць Кіеўскаму патрыярхату (відэа)
08:19
19.3.2014
На Чырвонай плошчы сьвяткуюць анэксію Крыму (відэа)
08:28
19.3.2014
У Сымфэропалі пахавалі закатаванага татарына (відэа)
На гарадзкіх могілках Сымфэропаля «Абдал» прайшло пахаваньне па-зьверску закатаванага 38-гадовага крымскага татарына Рэшата Аметава.
Праводзіць у апошні шлях чалавека сабралася каля 2 тысяч чалавек.
Рэшат Аметаў — бацька траіх дзяцей. Самаму малодшаму ўсяго 2,5 месяца.