Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Высьветленыя асобы снайпэраў, якія забівалі людзей на Інстытуцкай


Генэральная пракуратура Ўкраіны ўстанавіла асобы снайпэраў, якія расстрэльвалі людзей на вуліцы Інстытуцкай у Кіеве.

Першы намесьнік Генпракурора Мікалай Галомша заявіў, што на датычнасьць да масавых расстрэлаў людзей у цэнтры ўкраінскай сталіцы правяраюць у тым ліку і замежных грамадзян, паведамляе ТСН.

Факты датычнасьці да найму снайпэраў тагачаснай апазыцыі не пацьвердзіліся.

Праваахоўнікі маюць і адрасы месцаў разьмяшчэньня снайпэраў, сьпісы людзей, якія прымалі ўдзел у расстрэле мірных грамадзян. Зброю снайпэраў канфіскавалі, па стане на сёньняшні дзень яна правяраецца органамі сьледзтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG