Прэс-сакратар Уладзімера Пуціна Дзьмітры Пяскоў заявіў у інтэрвію Бі-бі-сі, што ўкраінскім вайскоўцам, якія праходзяць службу ў Крыме, прыйдзецца зрабіць выбар: служыць у расейскай арміі ці зьехаць з паўвострава. Паводле Пяскова, частка вайскоўцаў ужо перайшлі на бок Крыму і, як сьледзтва, будуць часткай Расеі. У той жа час, іншыя вайскоўцы не жадаюць парушаць дадзеную Ўкраіне прысягу. Яны зачыненыя або блякаваныя ў сваіх крымскіх частках.
Украінскім вайскоўцам у Крыме: служыце Расеі або зьяжджайце

Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі.
Самае папулярнае
1