Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падтрымаў Украіну? 400 даляраў штрафу!


АГП: «Мы ня будзем весьці агітацыю па ўказцы»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:33 0:00
Наўпроставы лінк

АГП: «Мы ня будзем весьці агітацыю па ўказцы»

Суд Цэнтральнага раёну Менску зьвінаваціў старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку ў парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў і пакараў штрафам 30 базавых велічыняў (3 мільёны 900 тысяч рублёў).

Падставай для гэтага стаўся ўдзел кіраўніка АГП у перадвыбарчым пікеце 2 сакавіка каля Камароўскага рынку ў Менску.

На судовае паседжаньне Анатоль Лябедзька прыйшоў з рэчамі першай неабходнасьці, гатовы атрымаць ня толькі штраф, але і адміністрацыйнае зьняволеньне. На пачатку працэсу ён заявіў адвод намесьніку старшыні суду Цэнтральнага раёну Менску Эдуарду Якубоўскаму, які вёў працэс, патлумачыўшы сваё хадайніцтва тым, што суд не незалежны і палітычна заангажаваны. Гэтае хадайніцтва было адхіленае, як і наступнае, у якім спадар Лябедзька прасіў абвясьціць рашэньне, якое, паводле ягоных словаў, у суду было падрыхтаванае загадзя. Анатоль Лябедзька пацьвердзіў факт свайго ўдзелу ў пікеце, але ніякай віны за сабой не прызнаў:

«Судовы працэс за перадвыбарчы пікет — гэта беларускае ноў-хаў. Усё залежыць ад таго, зь якім пасланьнем ты ідзеш. Мне намесьнік начальніка міліцыі Савецкага РУУС адкрыта заявіў: чаму вы ходзіце зь нейкімі палітычнымі лёзунгамі — адстаўкі ўраду, салідарнасьці з Украінай? Гэта азначае, што нам падказваюць, пра што казаць выбарцам. І ў залежнасьці ад гэтага ў вас ці будуць праблемы, ці ня будзе праблем».

Арганізатарам перадвыбарчага пікету стаўся сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кандыдат у дэпутаты гарсавету Артур Фінькевіч. У судзе ён заявіў, што напярэдадні паведаміў пра акцыю ў гарадзкую выбарчую камісію, як таго патрабуе заканадаўства, што і было зафіксавана адпаведным чынам. Паводле ж адміністрацыйнага пратаколу, складзенага намесьнікам начальніка міліцыі Цэнтральнага раёну Невяроўскім, пікет праходзіў без дазволу Менгарвыканкаму, а значыць, незаконна. Пра нібыта адсутнасьць заяўкі спадара Фінькевіча пісьмова суду паведаміў таксама намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Карпенка. Артур Фінкевіч пракамэнтаваў гэта наступным чынам:
Галоўнай тэмай пікету былі падзеі ва Ўкраіне, і ўладам гэта не спадабалася, а таму яны вырашылі пакараць Анатоля Лябедзьку

«Гэта нонсэнс, бо паведамленьне пра пікет было зарэгістраванае, імпрэза была ў межах законнасьці, гэта была частка маёй перадвыбарчай кампаніі. Я так разумею, што галоўнай тэмай пікету былі падзеі ва Ўкраіне, і ўладам гэта не спадабалася, а таму яны вырашылі пакараць Анатоля Лябедзьку. І гэты факт яшчэ раз паказвае, як у Беларусі адбываюцца выбары».

Паводле ўдзельнікаў пікету, сапраўдная падстава перасьледу сяброў Аб’яднанай грамадзянскай партыі — перадвыбарчая праграма кандыдатаў, якія ўздымаюць праблему карупцыі сярод вышэйшага кіраўніцтва краіны, пытаньні эканамічнага і палітычнага становішча краіны, дачыненьняў Беларусі з Расеяй і Ўкраінай. Кардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары 2014» Віктар Карняенка ў гэтай сувязі заявіў:

«Беларускія выбары ўсё больш і больш падобныя да спэцапэрацыі, якой займаюцца ня выбарчыя камісіі, а спэцслужбы. Калі забараняецца нават перадвыбарчая агітацыя, то зразумела, што вось у гэтую сыстэму захаваньня ўлады сям’ёй Лукашэнкі ўцягваецца ўсё больш і больш структураў. Гэта ўрэшце справакуе людзей, якіх усё больш заганяюць у кут. І, найхутчэй, гэтая ўлада скончыць дрэнна, проста яна гэтага сёньня не разумее».

Як паведаміў Свабодзе Анатоль Лябедзька, гэтае і іншыя судовыя рашэньні адносна кандыдатаў у дэпутаты ад АГП — частка агульнага пляну запалохваньня. Рашэньне старшыня партыі будзе абскарджваць у судзе вышэйшай інстанцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG