А восьмай раніцы з арыштнага дома ў Баранавічах на волю выйшаў актывіст Маладога фронту Ўладзь Яроменак. Ён адбываў трохмесячны арышт за парушэньне рэжыму прэвэнтыўнага нагляду. Уладзя сустракалі цяжарная жонка Валянціна, сябры Маладога фронту, журналісты.