10:02
3.3.2014
Большасьць стратэгічных вайсковых аб’ектаў Крыму кантралююць расейцы, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода ў Крымскай аўтаноміі.
Апошнія гадзіны блякаваўся Керчанскі атрад марскіх памежнікаў, напружаная сытуацыя была ў Балаклаўскім атрадзе. У цэлым сытуацыя на ўкраінскім флёце — напружаная.
Крымскія вайскоўцы кажуць, што галоўная тактыка — не правакаваць добра ўзброеных расейскіх вайскоўцаў.
Адначасова спробу вайскоўцамі РФ захапіць тэрыторыю часткі адбіў атрад марской пяхоты ў Феадосіі і атрад берагавых войскаў у Перавальны.
У Перавальным шараговыя крымчане разам са сьвятарамі заступіліся за ваенных.

10:09
3.3.2014
12:44
3.3.2014
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель сказала па тэлефоне прэзыдэнту ЗША Бараку Абаму, што яна ня ўпэўненая, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін мае сувязь з рэальнасьцю
14:58
3.3.2014
17:56
3.3.2014
Анатоль Стрэляны: расейцы баяцца зьмяншэньня расейшчыны ў былым СССР
Расейца цалкам бы задаволіла Ўкраіна без ўкраінства. Няхай яна будзе асобнай, наколькі заўгодна незалежнай дзяржавай, але няхай яна будзе пазбаўленая ўкраінства.
Пра гэта піша на сайце Расейскай службы нашага Радыё пісьменьнік Анатоль Стрэляны.
17:58
3.3.2014
Ці будзе Захад ваяваць за Ўкраіну?
Расейскае вайсковае ўварваньне ва Ўкраіну — галоўная тэма сёньняшняга міжнароднага друку.