На ганку тэатру сабралася пад тры дзясяткі чалавек: акторы-«коласаўцы» і супрацоўнікі тэатру, а таксама студэнты тэхналягічнага ўнівэрсытэту і вучні сярэдняй школы № 21, запрошаныя арганізатаркай — акторкай Анастасіяй Чыстабаевай.
На вачах у мінакоў удзельнікі флэшмобу склалі «жывы верш» са словаў, напісаных на аркушах паперы. А потым раздавалі мінакам чырвоныя балёнікі і папяровыя сэрцайкі зь вершамі беларускіх паэтаў і напамінам пра тое, што 21 лютага ва ўсім сьвеце адзначаецца Дзень роднай мовы. А таксама з запрашэньнямі на бліжэйшыя спэктаклі.
Рэпэртуар Беларускага акадэмічнага тэатру імя Якуба Коласа заўжды быў выключна беларускамоўны. Дарэчы, усе пастаноўкі яшчэ аднаго папулярнага ў віцяблянаў тэатру «Лялька» — таксама на роднай мове.
Але падчас флэш-мобу ўпершыню акторы калектыўна зьвярнуліся па-беларуску да жыхароў Віцебску па-за межамі глядзельнай залі.