Валера быў чалавекам з нашага рушэньня – адным з тых трох дзясяткаў беларусаў, што ў 1990-я гады перабраліся ў старую сталіцу Вільню, каб аднавіць там беларускую адукацыю, друк, музэйную справу, мастацтва...
Мы былі з розных гарадоў. Вітушка, Харэўскі, Шупа – зь Менску, Мінкін – зь Берасьця, Антанян – з Магілёва. Самусёнак быў зь Віцебску, з самага мастацкага гораду Беларусі.
У 1995 годзе «Наша Ніва» апублікавала рэцэнзію на прэм'еру ў Вільні пантамімы Самусёнка «Сізіф». Тая рэцэнзія пад назваю «Камю. Пантаміма» пачыналася словамі «Натхнёны Альбэрам Камю, віцебска-віленскі мастак і артыст Валеры Самусёнак вырашыў паставіць свайго Сізіфа. Прычым, ужо трэцяга».
Гэта якраз быў момант пярэбараў Самусёнка зь Віцебску ў Вільню. І свайго «Сізіфа» ён прывёз ужо гатовым спэктаклем. Бо за год да гэтага ў Хроніцы культурнага жыцьця віцебскі часопіс «Идиот» паведамляў: «23-25 сакавіка сёлета ў галерэі «У Пушкіна» віцебскі мім Валеры Самусёнак выступіў перад гарадзкой публікай з пэрфомансам «Сізіф-ІІІ».
Як можна сродкамі пантамімы ўвасобіць эсэ Альбэра Камю – праграмны твор абсурдызму? Адказ мы знойдзем у той нашаніўскай рэцэнзіі на спэктакаль. Нехта Глядач піша:
«Самусёнак нібы наўмысна бушуе, блытаецца ў сваіх дратах, вымазвае ўсё навокал і самога сябе фарбаю, аблівае ўсё вадою, прабівае бялюткую кальку, рве, камечыць усё і ўся, нішчыць, пакуль урэшце ня сьцішваецца ў сваім асьветленым кутку.
І раптам да мяне даходзіць, што тут няма нічога ад той пантамімы, якую я прывык асацыяваць з цыркам. Я раптам бачу ягоны твар і разумею, што трапіў на дзейства драматычнага артыста, а ўсе гэтыя шоргаты й плямы, драты пад нагамі – водгукі маіх асабістых комплексаў і дробных страхаў. Тэатар аднаго актора ставіць у форме пантамімы спэктакаль пра абсурднага чалавека, які жыва рэагуе, пазнаючы самога сябе».
Дадам, што ў віцебскім часопісе «Идиот» Валера таксама друкаваў свае вершы, напісаныя адразу па-беларуску і расейску, а таксама дзівосныя малюнкі.
У Вільні ягоныя пэрфомансы разгарнуліся з усёй сілай. Валера пачаў ствараць свой тэатар. Дакладней, гэта мелася быць ягоная школа танцаў. Ён прыдбаў і аформіў адмысловую залю і вызначыў дзень, калі ў гэтай залі танцамі будзем займацца мы, беларусы. Прыходзьце – клікаў ён нас.
Сяргей Харэўскі: «…Валера зьявіўся на ганку «Нашае Нівы» зьнянацку. Проста на ровары. Я нават пазайздросьціў яму. Хацеў бы і я так вольна кружляць па зялёнай сонечнай Вільні... Валера перабраўся туды з роднага Віцебска, дзе датуль ужо стаў культурным героем, ладзячы танцы і пэфомансы, хаўрусуючы з Алесем Пушкіным. У Вільні спачатку зарабляў у маленькай саматужнай майстэрні, што месьцілася ў самым цэнтры, у проста «піцерскім» двары-калодзежы – шліфаваў пярэстыя камяні для біжутэрыі. Пра Піцер мы гаварылі зь ім багата, бо і ён вучыўся там, у славутым Горным інстытуце. Наогул, мне было пра што зь ім пагаварыць: пра ягонага дзядзьку Леаніда Шчамялёва, пра Шагала і Малевіча, пра Віцебск і пра Менск, дзе ён бываў толькі госьцем. Ягоная размова напалову складалася з жэстаў і пантамімы, якімі ён заварожваў, паказваючы, як б’ецца за пазухай рыба або як узьлятае ў неба анёл. У 1995-м, калі мы ладзілі фэст «Каралеўства Беларусь» пад Варшаваю, Валера паказваў тры свае лепшыя танцы, што выяўлялі Сізіфа, які вылупліваўся з цэляфанавае піраміды, нявесту Шагала, што з букецікам лунала над дахам, рагатага паўбога-аленя, што ладзіў скокі каля вогішча… І госьці-палякі і беларусы былі зачараваныя ягонымі містэрыямі. Валера адразу, цалкам натуральна увайшоў у кантэкст незалежнае беларускае культуры. Як колісь, з усьмешкаю, увайшоў і ў маё жыцьцё. Адным пагодным летнім днём у зялёнай ціхай Вільні…»
Гэта была сярэдзіна 1990-х гадоў, калі ўсё, што рабілася, рабілася з натхненьнем, а вынікі пераўзыходзілі чаканьні аўтараў. Здаецца, нам удавалася ўсё, дзеля чаго мы пераехалі ў Вільню, і нават болей.
Але, як пісаў калісьці Купала ў вершы пра Віленскі замак, «прыйшлі часы не такоўскія». У 2000-х у Літве канчаткова акрэсьлілася месца беларусаў як нацыянальнай меншасьці. Усе творчыя натхнёныя праекты або вярнуліся ў Беларусь, або сьцішыліся, або зьніклі. Валера Самусёнак заняўся нерухомасьцю. Дарэчы, у якасьці экспэрта-рыэлтара ён браў удзел і ў перадачах Радыё Свабода.
24 студзеня сёлета Валера Самусёнак памёр, ня здужаўшы раку. «Валера, прыйшоў твой час» – напісаў нехта зь літоўскіх сяброў пад вось гэтым кліпам памяці Самусёнка. Тут Валера і ягоны напарнік актор Томас Ворса рэпэтуюць і выконваюць сваю колішнюю пантаміму праз шмат-шмат гадоў (выніковы матэрыял – з 8-й хвіліны):
Liudvika Kardzis: 24.01.2014 nia stala svietlaha čalavieka Valera Samusionka.
Tatjana Poklad: Валера Самусёнак зь ягонай цудоўнай сукенкай. Такі мім у тыя часы ў Вільні – ах, як гэта было... Сьветла, моцна... Як ён у сваёй сукенцы выбіраўся з 2-га паверху і «ратаваў» Ромаса з каналізацыйнага люку, як хадзіў па Замкавай ў гэтай сукенцы з кветкай пад віленскім сьнегам... Валера, дзякуй за Кандзінскага! Я дасюль яго маю. Я памятаю цябе сьветла...