Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі ўступіўся за Асанжа


Будынак МЗС Беларусі ў Менску
Будынак МЗС Беларусі ў Менску

Міністэрства замежных спраў Беларусі выпусьціла чарговы даклад пра сытуацыю з правамі чалавека ў краінах Эўразьвязу, ЗША і Канадзе.

Сярод найбольш рэзанансных выпадкаў у ім названая справа Джуліяна Асанжа, заснавальніка кампаніі Wikileaks.

Яго прыклад фігуруе ў разьдзеле, прысьвечаным парушэньню права на свабоду выказваньня і права шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю. Джуліян Асанж, як пішуць аўтары дакладу, фактычна ўтрымліваецца ўладамі Вялікабрытаніі ў затачэньні на тэрыторыі пасольства Эквадору, паколькі ня можа выкарыстаць дадзены яму палітычны прытулак. МЗС таксама згадвае галадоўку вязьняў Гуантанама, выпадкі жорсткага абыходжаньня з дэманстрантамі ў Бэльгіі, Нямеччыне, Грэцыі, Італіі, Францыі і іншых эўрапейскіх краінах, а таксама ў Канадзе. Захад, як фіксуе МЗС, накіроўвае супраць дэманстрантаў конную паліцыю, вадамёты, сьлезацечны і перачны газ, тэлескапічныя і гумовыя дубінкі, газавыя гранаты і нават бульдозэры.

«У сьвеце няма ідэальных дзяржаў ў гэтым сэнсе» – заявіў журналістам у сувязі з прэзэнтацыяй дакладу прадстаўнік МЗС Юры Амбразевіч. Як ён патлумачыў, даклад складзены адносна тых краінаў, якія ўвялі санкцыі супраць Беларусі, спасылаючыся на сытуацыю з правамі чалавека тут. Гэта ўжо другі падобны даклад. Адказваючы на пытаньне, ці будзе МЗС працягваць сваю практыку ў выпадку, калі санкцыі адменяць, Амбразевіч сказаў: «Мы будзем вітаць, калі гэта адбудзецца і складзем тады супольны даклад».

Сёньня сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі зноў не абышоў увагай Эўразьвяз. У пастанове, прынятай ў панядзелак у Брусэлі, адзначаецца, што Эўразьвяз будзе дабівацца ў тым ліку праз ААН хутчэйшага вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх палітзьняволеных Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG