Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарафееў: Усё, што цяпер адбываецца ва Ўкраіне, калісьці прайшла Беларусь


Сяргей Дарафееў
Сяргей Дарафееў

Былы беларускі журналіст Сяргей Дарафееў, які тры гады таму быў звольнены з дзяржаўнага тэлеканала АНТ і эміграваў у Кіеў, а цяпер працуе на найбуйнейшым украінскім тэлеканале «Інтэр», зьвярнуўся да ўкраінскіх журналістаў.

Ён заявіў, што ў галіне мэдыяў «усё, што цяпер адбываецца ва Ўкраіне, калісьці прайшла Беларусь»:

«Некаторыя з маіх калег абралі шлях агітатараў, спэцыяльна забыліся, што ў эфіры альбо на старонках выданьняў павінны існаваць некалькі думак. Цяпер яны баяцца глядзець у людзям у вочы, зь імі не вітаюцца прахожыя. У Беларусі цяпер адзін спосаб данесьці сваё іншадумства — маўклівыя воплескі, за якія таксама караюць... Лукашэнка разьдзяліў беларускіх журналістаў на „чэсных і нячэсных“. „Чэсныя“, як я разумею, глядзяць на падзеі праз прызму ўлады, але позна ці рана любая ўлада зьменіцца...»

Сяргей Дарафееў заклікаў у эфіры espreso.tv украінскіх калег не паўтараць беларускі досьвед, не падманваць сябе і сваю аўдыторыю, берагчы сваю прафэсійную рэпутацыю:

«Зьвяртаюся да ўсіх калег, журналістаў, апэратараў, інвэстараў, радыё і друкаваных СМІ. Паводле крыві я ўкраінец, больш за тое, журналісцкія стандарты — наднацыянальныя. Я пражыў шмат гадоў у Беларусі, цяпер такое ж адбываецца ва Ўкраіне. Украінскія калегі, тыя, хто згаджаецца чытаць аднабокую інфармацыю, — не ашуквайце сябе і сваю аўдыторыю — вы ведаеце на што ідзяце, вам таксама стане сорамна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG