Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве «Беркут» па-зьверску зьбіў журналістаў Радыё Свабода

абноўлена

«Беркутавец» сарваў каску з надпісам «прэса» і пачаў біць па галаве — журналіст «Радіо Свобода»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:51 0:00
Наўпроставы лінк

«Беркутавец» сарваў каску з надпісам «прэса» і пачаў біць па галаве — журналіст «Радіо Свобода»

Відэаапэратар Ігар Ісхакаў і журналіст Дзьмітро Баркар, якія асьвятлялі падзеі ў Кіеве, атрымалі сур’ёзныя пашкоджаньні ад байцоў «Беркута».

Сёньня ранкам абодвух журналістаў затрымалі на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. Празь некалькі гадзін іх адпусьцілі. У Ігара Ісхакава зламаны нос, падазрэньне на страсеньне мозгу, сінякі на твары і целе, адзеньне ў крыві.

Твар Дзьмітра Баркара таксама ў сіняках, ён моцна зьбіты.

Ігар Ісхакаў 19 студзеня пацярпеў ад разрыву шумавой гранаты на вуліцы Грушэўскага.

Журналісты змаглі зьняць, як байцы «Беркута» страляюць па відэакамэрах, у тым ліку і ў камэру самога Ісхакава.

Падчас затрыманьня зьнікла відэакамэра, зь якой працавалі журналісты Радыё Свабода.
Дзьмітро Баркар і Ігар Ісхакаў
Дзьмітро Баркар і Ігар Ісхакаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG