Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч прапануе правесьці ў панядзелак, 20 студзеня, новы агульнанацыянальны круглы стол.
Аб атрыманым званку гэтага зьместу са сцэны Эўрамайдану паведаміў лідэр парлямэнцкай фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк.
Яцанюк папрасіў аб згодзе Майдану на такі крок.
Аб атрыманым званку гэтага зьместу са сцэны Эўрамайдану паведаміў лідэр парлямэнцкай фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк.
Яцанюк папрасіў аб згодзе Майдану на такі крок.
Клічко: Януковіч паабяцаў, што будзе створаная камісія па ўрэгуляваньні крызісу
Раней іншы апазыцыйны лідэр Віталь Клічко з групай народных дэпутатаў паехаў у Межыгор’е, каб сустрэцца зь Віктарам Януковічам.
«Мы з дэпутатамі прыехалі ў Межыгор’е і паўгадзіны чакалі ля кардону ўнутраных войскаў, якія нас не прапускалі. Затым пусьцілі толькі мяне. Я паўтарыў патрабаваньні людзей, якія два месяцы пратэстуюць на Майдане. І што трэба неадкладна вырашыць палітычны крызіс», — падкрэсьліў Клічко.
Падзеі дня:
- Клічко: Януковіч паабяцаў, што будзе створаная камісія па ўрэгуляваньні крызісу
- Аўтамайдан аб'явіў Клічка лідэрам супраціву
- Пратэстоўцы ў Кіеве паланілі «беркутаўца» з крыкамі «Забойца!» (відэа)
- Дэманстранту ў Кіеве міліцэйскай гранатай адарвала руку
- Януковіч запрасіў апазыцыю на «круглы стол»
- У Кіеве граната параніла двух журналістаў. У аднаго зь іх — кантузія
- Міліцыя затрымала найбольш актыўных удзельнікаў закалотаў у Кіеве
- «Беркут» гатовы перайсьці да наступу
- Клічко паехаў да Януковіча нагадаць пра долю Кадафі
- Кіеў: «Беркут» рыхтуецца атакаваць, працуюць вадамёты
- Маладзёны, якія штурмавалі міліцыю, выйшлі з натоўпу
- Падчас сутычак у Кіеве невядомыя падпалілі аўтобус міліцыі
- Клічка аблілі з вогнегасьніка і крычалі, што ён здраднік (відэа)
- Клічко спрабуе спыніць сутычку зь міліцыяй
- Закалоты ў Кіеве. Сутычкі паміж міліцыяй і ўдзельнікамі Эўрамайдану
- У Кіеве пачаліся сутычкі Эўрамайдану зь міліцыяй
- Эўрамайдан абвясьціў пра альтэрнатыўныя прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары
- Першае веча на Майдане пасьля прыняцьця рэпрэсіўных законаў