Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў: «Беркут» рыхтуецца атакаваць, працуюць вадамёты


Байцы спэцаддзелу міліцыі «Беркут» фармуюць калёны і рыхтуюцца да разгону мітынгоўцаў на вуліцы Грушэўскага ў цэнтры Кіева, толькі супраць людзей скіравалі вадамёты.

Народныя дэпутаты з апазыцыі з гукаўзмацняльнікаў зьвяртаюцца да камандзіраў праваахоўнікаў і просяць іх «не ўжываць сілу супраць народа», перадае карэспандэнт Радыё Свабода.

Депутат Вярхоўнай Рады Алег Ляшко папрасіў жанчын адысьці ад месца здарэньня, паколькі радыкальна настроеныя маладыя не зьвяртаюць увагі на заклікі дэпутатаў спыніць правакаваць праваахоўнікаў. Маладыя закідваюць вартавых парадку пэтардамі, тыя ў адказ ўжываюць сьлезацечны газ і сьвятла-шумавыя гранаты.

Прыкладна а 15-ай па кіеўскім часе пасьля завяршэньня выступаў лідэраў Эўрамайдану радыкальна настроеная частка мітынгоўцаў рушыла ў Вярхоўную Раду. На вуліцы Грушэўскага каля стадыёна «Дынама» іх сустрэлі шэрагі ўнутраных войскаў, за якімі, як і падчас падзеяў 1 сьнежня 2013, чакаюць спэцсілы «Беркуту».

Падзеі дня:


ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG