Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы вяртаюць зімовы час, беларусам — «усё роўна»


Пасьля сочынскай Алімпіяды ў Расеі плянуюць вярнуць зімовы час. Рабіць гэта перад Алімпіядай лічаць немэтазгодным, бо з пэўным часам зьвязаныя такія яе аспэкты, як замоўленая загадзя трансьляцыя рэклямы.

Як паведамляюць «Известия», дэпутаты Дзяржаўнай Думы ўжо даўно прапрацоўваюць гэтае пытаньне, бо шмат скаргаў — як ад расейцаў, так і ад замежнікаў.

Згодна з дадзенымі сацыялягічнага апытаньня, у лютым 2013 году за ранейшую сыстэму пераводу стрэлак гадзіньнікаў двойчы на год — вясной і восеньню — выказалася 43% апытаных расейцаў, у той час як у верасьні 2012 году за яе выступала ўсяго 24%.

Кіраўнік лябараторыі часу Беларускага дзяржаўнага інстытуту мэтралёгіі Сяргей Трафімовіч паведаміў Радыё Свабода, што ніякіх распараджэньняў пра падрыхтоўку да вяртаньня зімовага часу ў Беларусі ва ўстанову пакуль не прыходзіла.

На пытаньне пра мэтазгоднасьць вяртаньня зімовага часу Сяргей Трафімовіч адказаў, што «яму асабіста ўсё роўна, калі ўставаць — а 5, 6 ці 10 гадзіне раніцы».

Пад уплывам Расеі скасавала пераход на зімовы час і Беларусь.

Цяпер краіна жыве круглы год паводле «летняга часу», які адрозьніваецца ад паяснога на 1 гадзіну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG