Пра гэта сёньня перадае delfi.lt.
Думкі наконт гэтага ў нашых суседзяў падзяліліся. Так, міністар аховы здароўя спадар Андрукайціс адзначае, што практыка пераводу гадзіньнікаў шырока распаўсюджаная па ўсім сьвеце. А вось дэпутатка парлямэнту з камітэту па пытаньнях аховы здароўя Віда Марыя Чыгрыене кажа, што арганізм чалавека прывыкае да пэўнага рытму, і таму перамены непатрэбныя.
Сёньня розьніца ў часе паміж Менскам і Вільняй — адна гадзіна. Калі б Беларусь увосень 2012 году перавяла стрэлкі на гадзіну назад, то цяпер розьніцы ў часе не было б наагул. Але 23 верасьня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ня бачыць мэтазгоднасьці ў пераходзе на зімовы час. Пасьля гэтага Беларусь сьледам за Расеяй адмовілася ад зімовага часу.
Кандыдат геаграфічных навук, дацэнт катэдры агульнага землязнаўства і гідрамэтэаралёгіі БДУ Павал Каўрыга сёньня сказаў «Свабодзе», што ён ня памятае, каб дасьледаваньне накшталт літоўскага праводзілася ў Беларусі. Навуковец згадвае, што апошні раз публічнае абмеркаваньне сытуацыі зь пераходам на зімовы час адбылося на «круглым стале» ў газэце «Комсомольская правда в Белоруссии»:
«Там прадстаўнікі санэпідэмстанцыі даводзілі, што пераход на розны час не адбіваецца на здароўі людзей. Маўляў, працуюць жа людзі ў тры зьмены, і нічога зь імі не адбываецца. А я казаў, што ва ўсім жывым, у тым ліку і ў чалавеку, закладзены біялягічны гадзіньнік. І гэты гадзіньнік падпарадкоўваецца астранамічнаму, астранамічным паказьнікам.
У савецкія часы нам казалі: чалавек — уладар прыроды. І мы па-ранейшаму спрабуем уладарыць. А насамрэч трэба вытрымліваць прыродны парадак, прытрымлівацца яго. І тады людзі будуць меней хварэць, лепей сябе адчуваць і лепей працаваць».