Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Збор подпісаў лекараў хуткай дапамогі да Лукашэнкі вымушана спынены


Ініцыятарам звароту да Лукашэнкі ўдалося сабраць 5 114 подпісаў пад патрабаваньнямі аб сацыяльнай абароне лекараў хуткай дапамогі.

Пасьля двух дзён актыўнага збору подпісаў у інтэрнэце ініцыятар пэтыцыі Аляксей Іпатаў заявіў:

«На жаль, мы вымушаныя закрыць пэтыцыю. Дзякуй, што падтрымлівалі нас!»

Прычыны закрыцьця кампаніі пакуль не пададзеныя.

Сярод іншага, падпісанты пэтыцыі прапанавалі

• абавязковае гарантаваньне бясьпекі супрацоўнікаў хуткай мэдычнай дапамогі;

• страхаваньне ад няшчасных выпадкаў і сацыяльныя гарантыі, аналягічныя тым, якiя маюць вайскоўцы і ратавальнікi;

• павысіць аклады мэдычнаму пэрсаналу хуткай дапамогі;

• усталяваць прыярытэт машынаў хуткай мэдычнай дапамогі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG