Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабрана 5 тысяч подпісаў да Лукашэнкі з патрабаваньнем рэфармаваць хуткую дапамогу


Хуткая дапамога ў Менску
Хуткая дапамога ў Менску

Падпісанты патрабуюць прыняць закон «Аб хуткай мэдычнай дапамозе» і палепшыць умовы працы мэдычных працаўнікоў.

Сярод іншага, падпісанты пэтыцыі прапануюць уключыць абавязковае забесьпячэнне бясьпекі супрацоўнікаў хуткай мэдычнай дапамогі; страхаваньне ад няшчаснага выпадку і сацыяльныя гарантыі, аналягічныя тым, якiя маюць вайскоўцы і выратавальнікi.

Таксама прапануецца павысіць аклады мэдычнаму пэрсаналу хуткай дапамогі і ўсталяваць прыярытэт машынаў хуткай мэдычнай дапамогі.

За тры дні арганізатары сабралі больш за 5000 подпісаў, але, як самі кажуць, «былі вымушаныя спыніць збор».

Адна з падпісантаў Тацяна Паляшчук таксама падпісала пэтыцыю і патлумачыла свой крок наступным чынам:

«Я — лекарка, якая хоча мець магчымасьць жыць на сваю зарплату. З мэдыцыны зрабілі сфэру абслугоўваньня, дзе лекары ўсім паўсюль павінныя, а з „хуткай дапамогі“ зрабілі бясплатную службу перавозкі. Такое стаўленьне да мэдычных працаўнікоў, тая зарплата, якая ім плаціцца, гаворыць пра стаўленьне ўлады і людзей адно да аднаго і да ўласнага здароўя».

На старонцы таксама паведамляецца, што баранавіцкая станцыя хуткай неадкладнай мэдычнай дапамогі падтрымала акцыю. Паводле сайту барановичи.net, бальшыня супрацоўнікаў адмовілася выходзіць на дадатковыя дзяжурствы і падпісала пэтыцыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG