Ківацічы — амаль вымерлая вёска ў Кобрынскім раёне, дзе жыве літаральна чатыры чалавекі. Машыны яе пралятаюць, нават не спыняючыся. Але спыніцца тут нагода ёсьць. Прасёлкавая дарога, што ідзе на захад у бок лесу, калісьці была самай сапраўднай мяжой. Паміж нацысцкай Усходняй Прусіяй і рэйхскамісарыятам «Украіна».
Я стаю на гэтай былой мяжы ў кампаніі з кобрынскай краязнаўцай Нінай Марчук і вэтэранам вайны, мясцовым жыхаром, 90-гадовым Міхалам Марозам, зь якім мяне пазнаёміла пані Ніна. Для Міхала Мароза, маладжавага, бадзёрага спадара, тая мяжа калісьці была вельмі сур’ёзнай перашкодай. Для паходу на танцы.
— А дзе ішла мяжа гэтая?
— Во, мы ідзем па ёй. Тут стаяў шлагбаўм. Туды ішла Ўкраіна, сюды — Беларусь. Дакладней, Усходняя Прусія.
— Гэта была сур’ёзная мяжа?
— Так. Пагранічнікі, камэндатура.
— І дзе быў рэжым лягчэйшы для жыцьця?
— У нас, ва Ўсходняй Прусіі. У нас добра было жыць за немцамі. Працуй на зямлі. Ніякіх падаткаў. У нас хадзілі маркі нямецкія. Што хочаш купляй. Перайшлі мяжу — і Дзявяткі. Вёска. Патанчым у Дзявятках, моладзь знаёмая ўся. Шмат моладзі зьбіралася. Мы заўжды танцы ладзілі. У нас быў свой гарманіст у вёсцы. 17 чалавек на вёсцы было немцаў: 16 памежнікаў і камэндант.
— А ў вас былі нейкія пашпарты, што вы зьяўляецеся грамадзянамі Рэйху?
— Былі пашпарты. Толькі замест фотакарткі — адбітак пальца.
— Прапаганду вам ніякую ў галовы не ўкладалі, пра вялікага фюрэра?
— Нічога такога не было. Сачылі толькі, каб спакойна ў сяле было. Каб не сварыліся, ня біліся. Сачылі, каб добра жылі, бо кепска будзе ў вёсцы жыць — будзе партызанка. Так добра жылі. А як пачалі немцы адступаць, мы ж ня ведалі, дзе той фронт. Немцы азьвярэлі, як Паўлюса ў палон узялі. Ужо пасьля шасьці гадзін з хаты не выпускалі. Зьвярамі сталі.
— Пры кім жылося лягчэй? Эканамічна. За палякамі?
— У Прусіі лягчэй было. За палякамі мы цяжка працавалі, а слаба елі. А гэтыя ж ня бралі ніякіх падаткаў. Зямлю абрабляй і жыві.
Калі я чую ад беларускіх сялян пра добрае жыцьцё пад немцамі, дык усялякі раз узгадваю пра тых, хто загінуў у гета. І ніяк не магу спалучыць гэтую хвалу на адрас акупантаў зь лёсам суседзяў і сяброў. Таму кожны раз нагадваю пра габрэяў.
— Тут жыў жыд. Такія дзяўчынкі ў яго, дзьве дачкі... Прыгожыя! Кудысьці ў гета адправілі.
— Людзі шкадавалі?
— Вядома! Вясковыя жыды так добра працавалі! Яны ўсе спэцыялісты. Кавалі, шаўцы, краўцы. У Тэўлях жыд жыў. І з маім бацькам вельмі сябраваў. Шэер зваўся. Бацька пытае: «Як жыцьцё?» — «Ох, Андрэечку. Нашто я жыдам урадзіўся?» — «А што табе так кепска?», — кажа бацька. — «На нас хутка пагоня будзе! Мы часова жывем. На нас пагоня будзе — і нас зьнішчаць». І гэта ён казаў пры Польшчы. Не пры немцах і не пры рускіх.
У Ківацічах надзвычай шыкоўныя для вёскі каталіцкія могілкі.
Па велічыні надмагільляў бачна, што тут ляжыць колішняя шляхта.
Ад касьцёлу засталася толькі драўляная званіца. Але і па сёньняшні дзень тут праводзяцца службы для навакольных каталікоў. Слова Ніне Марчук.
— Нэкропаль быў вялікі, цудоўны, прыгожы. І дарожкі тут былі, і сьмецьця не было. Але ў вайну згарэў касьцёл, і нават згарэлі параненыя немцы. А народ кажа, што па вайне пачаўся вандалізм. Раскопвалі магілы. І шукалі золата, і знаходзілі яго. І засталося ня больш за дзясятак надмагільных камянёў. Паглядзіце, якія яны прыгожыя, якія яны індывідуальныя. Гэта ўсё, што засталося ад гэтай прыгажосьці.
Старая жыхарка Ківацічаў Марыя памятае, як рабавалі тыя магілы.
— Раскрылі іх. Золата шукалі ці шчо. Мясцовыя людзі.
А вось згарэў касьцёл у 44-м годзе ня проста так.
— Яшчэ я была дзеўчынай, як немцы залезьлі на касьцёл. Я каровы пасла. І як далі!.. І загарэўся — і ўсё.
— А яны залезьлі на касьцёл.
— Страляць.
— Як снайпэры. І па ім савецкая артылерыя.
— Як далі, так і загарэўся.
Непадалёк ад касьцёлу, каля зруйнаванай савецкай фэрмы, да гэтае пары праглядаецца доўгі земляны насып. Гэта таксама сьлед таго веснавога бою 1944-га. Успамінае Міхал Мароз.
— Нашы, рускія, там. А тут абарона нямецкая была. Я сюды прыйшоў пасьля бою. Шэраг акопаў, і амаль у кожным акопе — забіты немец. Нашы зь лесу давалі, а касьцёл ужо гарэў. Ну а пасьля зь сяла вызначылі людзей і пазакопвалі.
— Мы стаім, а пад намі ляжаць косткі?
— Нашы моцна спрацавалі зь лесу. Тут такі чалавек быў, распранаў іх. Адзеньне здымаў. Мясцовы. Няма ўжо яго.
— Ён распранаў трупы?
— Боты на іх добрыя былі. Боты тыя здымаў.
Колішнімі парэшткамі зараз апякуецца пані Ніна.
— А хто-небудзь зь нямецкай амбасады цікавіўся гэтым месцам?
— Цікавіўся з маёй падачы. І нават зьбіраюцца сюды прыехаць. Зрабіць эксгумацыю і перавезьці косткі салдат Вэрмахту, якія тут загінулі, дзесьці пад Бярозай. Я чакаю 52-гі батальён, які аплаціць германскае пасольства.
Для Міхала Мароза, як і для ўсіх мужчын, маладзейшых за 50 гадоў, цывільнае жыцьцё ў Прусіі скончылася пасьля таго бою. Усе пайшлі ваяваць супраць сваіх, так бы мовіць, былых суграмадзянаў.
— У нас тры сыны з хаты ішло. Я і мае браты. І ўсе тры вярнуліся. Тады нас забралі 35 чалавек зь сяла.
— Хто-небудзь хаваўся па лясах?
— Не. Усе пайшлі на фронт. Мяне ў Чэхіі, пад Прагаю, раніла. Вызваляў чэскую сталіцу.
— І як чэхі сустракалі Савецкую Армію?
— Добра. «На здар! На здар!» У нас быў наводчык з Сыбіры. «Я табе дам «назад»! Не разумее. Я кажу: гэта нас вітаюць! Я з чэхам любым магу гаварыць.
Вайна і акупацыя пашкадавалі вёску Ківацічы. Амаль усе выжылі. Але, па ўсім бачна, хутка ад Ківацічаў не застанецца і сьледу. Толькі былыя каталіцкія могілкі ды старая дарога будуць нагадваць пра гісторыю, якая тут адбывалася.