Збор, які прадугледжваецца праектам закону, што разглядаецца у парлямэнце, пачнуць ажыцьцяўляць з 1 студзеня 2014 года адначасова з праходжаньнем тэхагляду.
На сайце www.change.org, паводле зьвестак на 11 гадзін 16 сьнежня, 50 тысяч подпісаў праціўнікаў непапулярнага законапраекта.
Подпісы ставяцца пад лістом міністру фінансаў Андрэю Харкаўцу.
У пасланьні гаворыцца: «У сувязі з тым, што ў акцыз кошту паліва ўжо закладзена сума адлічэньняў на рамонт дарог, лічым увядзеньне новай збору немэтазгодным. Гэты законапраект ня ўлічвае той факт, што некаторыя аўтамабілісты выкарыстоўваюць транспарт у рэдкіх, выключных выпадках, ураўноўваючы іх з тымі, хто выкарыстоўвае аўтатранспарт пастаянна, а таксама ў камэрцыйных мэтах.
Таксама гэты законапраект ня ўлічвае той факт, што пры куплі аўтатранспарту, пры праходжаньні ТА, прыйдзецца зноў плаціць збор, нягледзячы на тое, што папярэдні ўладальнік яе ўжо выплаціў».
Дзяржаўны збор за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху для большасьці беларусаў можа скласьці ад 3 да 10 базавых велічынь (адна базавая велічыня цяпер складае 130 тыс. рублёў). Памер дзяржзбору будзе залежаць ад дазволенай максымальнай масы транспартнага сродку, а таксама ад таго, хто зьяўляецца ўласьнікам.