Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятое балота адстаялі


Ляндшафтны заказьнік «Азёры»
Ляндшафтны заказьнік «Азёры»

Міністэрства энэргетыкі і Акадэмія навук улічылі меркаваньні большасьці ўдзельнікаў грамадзкіх слуханьняў і выказаліся за захаваньне рэспубліканскага заказьніка «Азёры» ў Гарадзенскім раёне.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, Мінэнэрга і НАН прапанавалі ўраду праект, які ўлічвае меркаваньні большасьці ўдзельнікаў грамадзкіх слуханьняў, якія адбыліся ў Азёрах напачатку лістапада. Абсалютная большасьць мясцовых людзей выказаліся супраць таго, каб адрэзаць ад Сьвятога балота кавалак у 250 гектараў для торфараспрацовак.

Мінпрыроды прапанавала падрыхтаваць прапанову ўраду аб адмене пастановы Савету міністраў № 794 ад 17 чэрвеня 2011 году, якую ўжо назвалі «антыбалотнай». Паводле гэтай пастановы, ажно восем балот, якія знаходзяцца на ахоўваных тэрыторыях, могуць быць аддадзеныя пад торфанарыхтоўкі. З іх удалося выратаваць пакуль што толькі два: заказьнік у Пухавіцкім раёне і Сьвятое балота ў Гарадзенскім раёне.

Дырэктар Ляндшафтнага заказьніку «Азёры» Зьміцер Марозік зазначыў Свабодзе, што вітае гэтае рашэньне Мінэнэрга, але ўсё ж чакае, што будзе адмененая пастанова № 794.

«Праект адмены гэтае пастановы ўжо даўно існуе, але толькі калі ён будзе зацьверджаны, тады можна быць упэўненым на 100%».

250 гектараў Ландшафтнага заказьніку «Азёры» плянавалі асушыць і пачаць там торфараспрацоўку дзеля далейшага існаваньня торфабрыкетнага заводу ў Верцялішках Гарадзенскага раёну, на мадэрнізацыю якога з 2008 па 2012 гады ўжо былі патрачаныя 47,5 млрд рублёў, 21 мільярд быў у плянах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG