Сустаршыня «Рэспубліканскай партыі Расеі — Партыі народнай свабоды» («РПР-ПАРНАС») Уладзімер Рыжкоў лічыць, што гэта пытаньне павінна вырашаць сама Ўкраіна як незалежная дзяржава. Але Ўкраіна зараз расколатая на дзьве вялікія часткі: адна частка хоча тэрмінова падпісаць дамову пра асацыяцыю з Эўразьвязам, а другая на чале з прэзыдэнтам Януковічам прыпыніла гэты працэс.
На думку расейскага палітыка Ўладзімера Рыжкова, рашэньне, якое прыняў Януковіч, не канчатковае. Больш за тое, пытаньне аб асацыяцыі Ўкраіны з ЭЗ, альбо аб уваходжаньні ў Мытны Саюз будзе цэнтральным пытаньнем прэзыдэнцкай кампаніі, якая разгорнецца ў 2015 годзе:
«То бок гэта не рашэньне, а гэта, наадварот, адкладаньне канчатковага рашэньня. Што тычыцца маёй пазыцыі і пазыцыі нашай партыі — «РПР-ПАРНАС», мы выступаем за збліжэньне як Расеі з Эўрапейскім Зьвязам, так і за збліжэньне Ўкраіны з ЭЗ. Мы лічым, што і для Ўкраіны, і для самой Расеі было б карысна здымаць усе магчымыя бар’еры ў гандлі, інвэстыцыях, у культурных, навуковых абменах з Эўрапейскім Зьвязам. Эўразьвяз — гэта найбуйнейшая эканоміка сьвету, буйнейшы гандлёвы партнэр Расеі, буйнейшы інвэстар Расеі, той цэнтар, адкуль могуць прыходзіць інвэстыцыі, тэхналёгіі, паляпшэньне інстытуцыяў.
Уладзімер Рыжкоў мяркуе, што такі рэзкі разварот Украіны ад Эўразьвязу ў бок Масквы зьвязаны з чыста эканамічнымі разьлікамі:
«Ва Ўкраіне надзвычай цяжкі эканамічны стан; ва Ўкраіне вельмі дрэннае фінансава-бюджэтнае становішча. І я думаю, Януковіч проста цынічна лічыў, хто больш прапанаваў грошай і хто больш прапанаваў эканамічных прэфэрэнцыяў. Відаць, Масква прапанавала больш, чым Брусэль. Але ўсё яшчэ наперадзе. Украіна ўжо 20 гадоў ня можа зрабіць канчатковы выбар, і гэты соты альбо стопяцідзясяты выбар — далёка не апошні».