Такім чынам прэс-сакратар БКК Ірына Саўчанка пракамэнтавала інфармацыю, агучаную ўчора намесьнікам міністра эканомікі Аляксандрам Ярашэнкам.
300 даляраў за тону пры экспарце 7 мільёнаў тон — такую цану на калійныя ўгнаеньні закладае Беларусь у прагноз сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця на 2014 год, — заявіў учора намесьнік міністра эканомікі.
Гэтую лічбу СМІ і аналітыкі ўспрынялі як негалоснае прыняцьце беларускім бокам стратэгіі «Ўралкалія» — «аб’ёмы вышэйшыя за цану».
«Аляксандар Ярашэнка агучыў мінімальныя лічбы. І цана, якую ён агучыў, — гэта цана FOB (Free on Board) — DAF (Delivered at Frontier)».
(FOB азначае, што тавар лічыцца перададзеным у пэўным месцы пастаўкі, а кошт дастаўкі аплочвае пакупнік; DAF прадугледжвае дастаўку да мяжы і сплату мыта, усе астатнія выдаткі нясе пакупнік. — Рэд.)
«Чаму большасьць выданьняў палічыла, што гэта цана CFR, — кажа Саўчанка, — я ня ведаю».
(CFR — Cost and Freight — калі пакупнік аплочвае толькі страхоўку, а астатнія выдаткі нясе прадавец. — Рэд.)
"Мы прытрымліваемся стратэгіі дысцыплінаваных гульцоў на рынку, той самай, якой прытрымліваюцца канадцы і эўрапейцы, — заключае Ірына Саўчанка.
Спаслаўшыся на камэрцыйную таямніцу, Ірына Саўчанка адмовілася разгалошваць інфармацыю пра тое, якія кантракты па продажы калійных угнаеньняў заключыла і плянуе заключыць БКК.