Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяцей паслалі прыбіраць «Барысаўдрэў»

абноўлена

Калектыў школы №6 Барысаў
Калектыў школы №6 Барысаў

Мясцовы сайт barysau.by паведаміў, што вучняў старэйшых клясаў школы нумар 6 Барысава накіроўваюць на ўборку тэрыторыі «Барысаўдрэва», дзе на мінулым тыдні Аляксандар Лукашэнка ўчыніў разгром сваёй вэртыкалі.

«Адразу некалькі чалавек пацьвердзілі сайту гэтую шакуючую інфармацыю. Старшакляснікаў накіроўваюць на прыборку тэрыторыі скандальнага барысаўскага прадпрыемства. Прычым тыя вучні, якія спазьняюцца на ўрокі, адпраўляюцца адрабляць працоўную павіннасьць фактычна "аўтаматам"»,—паведаміў сайт barysau.by.

Акрамя таго, паступіла інфармацыя, што і навучэнцы Барысаўскага будаўнічага прафэсійнага ліцэя таксама маюць адпрацаваць на прыборцы тэрыторыі заводу. На самім прадпрыемстве тры наступныя суботы ўжо абвешчаныя суботнікамі, на якіх абавязаны адрабіць усе супрацоўнікі завода.

З 2003 года дырэктарам сярэдняй школы № 6 Барысава зьяўляецца Натальля Кажэўка. У школе навучаецца 484 вучня.

«Ніякіх камэнтароў мы не даем!»,— заявіла Свабодзе загадчыца адзьдзела адукацыі Барысаўскага райвыканкама Тацяна Пракапенкава.

«Гэта можа пракамэнтаваць толькі дырэктарка, але яна на нарадзе, пазваніце пасьля абеду»,— сказалі Свабодзе ў сярэдняй школе № 6 гораду Барысава.

«Мы ўсе ўзмоцнена працуем на тэрыторыі. Вы ня знойдзеце нават дырэктара. Я вось прыйшла ў кабінэт літаральна на тры хвіліны, — паведаміла „Свабодзе“ намесьніца дырэктара па ідэалягічнай працы „Барысаўдрэва“ Натальля Злобіч.— Ніякіх камэнтароў па тэлефоне мы даваць ня будзем. Пішыце афіцыйны запыт».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG