Меркаваньні эканамістаў і палітолягаў аб прычынах паводзінаў кіраўніка дзяржавы.
Эканаміст Леў Марголін, які жыве ў Барысаве, лічыць, што Аляксандра Лукашэнку справакала на публічны разнос вялікай групы чыноўнікаў спалучэньне дзьвюх прычынаў:
«Першая — гэта агульны стан эканомікі. Правал спробаў разжыцца грашыма ў Расеі, Кітаі, Туркмэністане. Другая прычына — жаданьне паказаць усім, найперш, тэлегледачам — хто ў доме гаспадар. Але другое ўжо ня дзейнічае на народ. Сёньня я размаўляў з некаторымі барысаўчанамі. І яны кажуць, што нават тыя, пераважна сталыя людзі, якія заўжды былі прыхільнікамі Лукашэнкі, яго ўжо не разумеюць, паціскаюць плячыма: што гэта зь ім робіцца?
Але ж стан эканомікі так не выправіш. Тут зрывай злосьць на кімсьці, не зрывай — нічога сур’ёзна ня зьменіцца. Нават калі Батура будзе кіраваць аб’яднаньнем „Барысаўдрэў“. Ну вывезе ён мэталалом, які не пасьпелі вывезьці, навядзе чысьціню, траўку пасадзіць, як Лукашэнка казаў. Аднак ад гэтага ў эканоміцы зноў жа нічога не зьменіцца».
Кіраўнік асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін называе Аляксандра Лукашэнку чалавекам «імпульсіўным і, шчыра кажучы, нястрыманым»:
«Такую рэакцыю Лукашэнкі выклікаў дрэнны стан дрэваперапрацоўчай галіны. Туды ўклалі шмат грошай. І ён чакаў, што там пройдуць рэформы і справы зьменяцца да лепшага. Але не зьмянілася. І тады ўзьнікае пытаньне: хто вінаваты? Ці вінаватыя выканаўцы, ці галоўны стратэг — сам Лукашэнка?
Калі ён хацеў, каб гэта галіна паднялася, то яму трэбы было б аддаць яе прыватнаму ўласьніку, лепш замежнаму, буйному канцэрну. Але Лукашэнка вырашыў абысьціся ўласнымі сіламі. І нічога не атрымалася. І не магло атрымацца, бо з такой камандай, з такім мэнэджмэнтам нельга разьлічваць на посьпех. А цяпер ён шукае вінаватых. А вінаваты найперш ён сам».
У Аляксандра Лукашэнкі зараз склалася вельмі непрыемная пэрспэктыва, лічыць дэпутат Вярхоўнага савету 13 скліканьня Аляксандар Дабравольскі:
«Ён бачыць, што ўжо немагчыма далей кіраваць „нармальна“. Нават тыя людзі, якія яго страшэнна баяцца, не выконваюць яго загадаў. Пры гэтым зразумела, што незаўсёды і можна выканаць тое, што ён кажа. Навесьці парадак па ўсёй краіне даволі цяжка, калі ў людзей няма матывацыі працаваць.
Асноўная прычына, чаму ў нас дрэнна працуе эканоміка, адсутнасьць ініцыятывы. Яна павінна вітацца. А асноўны сэнс праўленьня Лукашэнкі — падаўленьне ініцыятывы. І гэта праблема становіцца вельмі вострай. І ён бачыць, што ў яго на вачах усё паступова развальваецца. Вось таму ён так сябе і паводзіць».
8 лістапада кіраўнік дзяржавы звольніў шэраг чыноўнікаў, якія ня выканалі ягоныя загады, датычныя мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай галіны. У прыватнасьці, адпраўленыя ў адстаўку намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі, экс-міністар эканомікі Андрэй Тур, старшыня Менскага аблвыканкаму Барыс Батура, старшыня канцэрну «Беллеспаперапрам» Аляксандар Пераслаўцаў. Шэраг чыноўнікаў атрымалі вымовы і папярэджаньні, некаторым Лукашэнка прыгразіў крымінальнымі справамі.