Ксёндз айцец Дзьмітрый, які служыць на Случчыне, выпраўляецца ў Івацэвіцкую калёнію, каб наведаць палітвязьня Эдуарда Лобава і прыняць у яго споведзь. Пра гэта Свабодзе паведаміла маці палітвязьня Марына Лобава. Айцец Дзьмітрый мяркуе наведаць калёнію ў панядзелак, 14 кастрычніка.
«Сустрэчы з ксяндзом Дзьмітрыем у сына не ўпершыню, яны ўжо добра ведаюць адзін аднаго, давяраюць адзін аднаму», — кажа Марына Лобава. Паводле яе зьвестак, споведзь адбываецца ў прысутнасьці прадстаўніка адміністрацыі, таму гэта не звычайнае спавяданьне, а размова на незабароненыя тэмы ды роздум пра правіны, якія не агучваюцца. Марына Лобава згадвае зьвесткі, якія звычайна атрымлівае пасьля такіх сустрэч айца Дзьмітрыя з яе сынам.
«Апавядае пра фізычны стан сына, пра навіны зь ягонага жыцьця, пра якія прашу даведацца. Нешта ўдакладняе. Але шмат пытаньняў пра турэмнае жыцьцё ён таксама задаваць ня можа, бо Эдуард ня можа пра ўсё расказваць. Таму больш размаўляюць пра душэўны стан, пра ягоныя пляны, пра тое, чым ён займаецца ў гэтыя дні».
Актывіст «Маладога фронту» Эдуард Лобаў быў асуджаны разам са Зьмітром Дашкевічам нібыта за бойку зь мінакамі, якая адбылася за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, і атрымаў 4 гады зьняволеньня, якія адбывае ў Івацэвіцкай калёніі. Праваабаронцы лічаць Эдуарда Лобава палітвязьнем.