Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лобаў пра холад ў калёніі: «Мерзьнеш, укрываесься ноччу з галавой»


Эдуард Лобаў
Эдуард Лобаў

Ці ўключылі ў Івацэвіцкай калёніі ацяпленьне? Гэтым пытаньнем заклапочаная маці палітвязьня Эдуарда Лобава Марына Лобава.

Паводле яе, Эдуард Лобаў званіў дамоў два тыдні таму і з таго часу зьвестак ад яго не было. Але цяпер вельмі пахаладала, нават у гарадзкой кватэры холадна, ня тое што ў бараку ў калёніі, заўважае Марына Лобава.

«Хвалююся, што там, пэўна, вельмі холадна. Ня ведаю, ці ўключылі там ацяпленьне. А такія халады стаяць! Ня ведаю, як там з цёплым адзеньнем, ці дазволілі? У іх жа як у войску, толькі ў пэўны пэрыяд пераход на зімовую форму — 15 кастрычніка. Няўжо па-ранейшаму ходзяць у гэтым тоненькім?»

Марына Лобава згадвае расповяды сына пра такі ж пэрыяд ў мінулым годзе:

«У бараках было вельмі холадна, ноччу вязьні спалі, закутаўшыся ў коўдры з галавой, але ўсё роўна мерзьлі. Удзень было таксама вельмі холадна, бо апрануць нешта цёплае не дазвалялі, шмат вязьняў прастылі і захварэлі».

Пра Эдуарда Марына Лобава паведаміла, што ён па-ранейшаму ходзіць на вучобу, навучаецца на зваршчыка.

Маладафронтавец Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады зьняволеньня нібыта за бойку з мінакамі за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў. Палітвязень Эдуард Лобаў лічыць, што супраць яго спэцслужбы зладзілі правакацыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG